wd wp Пошук:

Пабяржэ

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Падбярэззе. Пабя́ржэ[1] (літ.: Paberžė, традыцыйная беларуская назва — Падбярэззе) — вёска ў Вільнюскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Цэнтр Пабяржэўскай сянюніі. Размешчана на рацэ Мусе[ru], на поўнач ад Вільнюса. Насельніцтва на 2011 год — 919 чалавек.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўспамін пра Падбярэззе датуецца 1484 годам, калі яно ўваходзіла ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства. У 1503 годзе тут збудавалі касцёл.

У XVI ст. Падбярэззе ўпамінаецца як мястэчка, якое знаходзілася ў валоданні віленскіх біскупаў.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Падбярэззе апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.

Каля 1887 года ў Падбярэззі было 67 будынкаў. У 1900 годзе тут збудавалі царкву-мураўёўку.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Падбярэззе абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе Падбярэззе апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года ўлады СССР перадалі мястэчка Літве.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: ~1887 год — 1119 чал., з іх 432 каталікі, 129 праваслаўных і 558 іўдзеяў[3]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 919 чал.

Славутасці

  • Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (1932)
  • Могілкі іўдзейскія

Страчаная спадчына

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. Krzywicki J. Podbrzeź (1) // Słownik geograficzny… T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 364.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Вільнюскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be