wd wp Пошук:

Пагар

Пага́р — колішні горад, цяпер пасёлак гарадскога тыпу ў Бранскай вобласці Расіі, на рацэ Судасць. Адміністрацыйны цэнтр Пагарскага раёна. Насельніцтва 10 936 чалавек (2009).

Знаходзіцца за 128 км на паўднёвы захад ад Бранска, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Пагар.

Гісторыя

  • 1193: першая згадка пра старажытнае горада Радагошч, з якім некаторыя даследчыкі суадносяць пазнейшы Пагар.
  • 1517: належаў князю Васілю Іванавічу Шамячычу, якога маскоўскія цары пасадзілі ў вязніцу (дзе ён і сканаў), а горад далучылі да Маскоўскай дзяржавы.
  • 1563: Радагошч далучаны да Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага.
  • XVII ст.: Ян Яцына атрымаў дазвол на заснаванне мястэчка Пагар ва ўласным маёнтку, што знаходзіўся ў Старадубскім павеце Смаленскага ваяводства.
  • 19 снежня 1649: паводле прывілея караля Яна Казіміра ў мястэчку дазвалялася мець штотыднёвыя таргі па аўторках і пятніцах і чатыры кірмашы — на святога Яна Хрысціцеля, на «свята зялёнай Дзевы Марыі», на святога Мікалая і «на Масленіцу Рускую ведлуг старога календара».
  • 1654: захоплены войскамі Б. Хмяльніцкага.
  • 1667: згодна з Андрусаўскім перамір’ем канчаткова перайшоў пад уладу Расіі, пазней зрабіўся соценным горадам Старадубаўскага палка.
  • 1784: назначаны павятовым цэнтрам Ноўгарад-Северскага намесніцтва.
  • 1797: заштатны горад Маларасійскай губерні.
  • 1802: у Чарнігаўскай губерні.
  • У ХІХ стагоддзі мястэчка Пагар было ў складзе Пагарскай воласці Старадубскага павета Чарнігаўскай губерні[2].
  • 3 лістапада 1865: атрымаў герб «у рассечаным тарку котвігападобны крыж і два ромбы: правы бок тарка блакітны, левы — срэбны, афарбоўка фігур адваротная».[3]
  • 1919: апынуўся ў РСФСР, цэнтр воласці Старадубскага павета Гомельскай губерні.
  • 1926: у Бранскай губерні.
  • 1929: цэнтр раёна Заходняй вобласці.
  • 19371944: у Арлоўскай вобласці.
  • 1938: гарадскі пасёлак.

Насельніцтва

Эканоміка

Цыгарэтна-цыгарная фабрыка — адзінае прадпрыемства ў Расіі, якое выпускае цыгары. Курцом пагарскіх цыгарак быў савецкі пісьменнік Ілья Эрэнбург, іх спрабаваў Уінстан Чэрчыль. Апроч гэтага, фабрыка выпускае люлькавы тытунь, а таксама тытунь для кальянаў і самакрутак.

Таксама ў мястэчку працуюць заводы бульбянога грануляту, хлебазавод, масла і сухога малака, гароднінасушыльны, кансервавы; мясакамбінат і іншыя прадпрыемствы.

Помнікі архітэктуры

  • Былы касцёл, цяпер праваслаўная царква Св. Ганны (XVII—XIX стст.).
  • Царква Св. Тройцы (1783).

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. - Численность населения Российской Федерации по городам, поселкам городского типа и районам на 1 января 2010 года
  2. Историческая информация о местечке Погар
  3. Пагар
  4. Погар //
  5. Погар //
  6. Энциклопедический словарь

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Асіповіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Барысаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Валожынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Веліжскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Воранаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Глускага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Гродзенскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Жоўкіўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Застаўніўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Золачыўскага раёна (Львоўская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Карэліцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Клімаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Кралэвэцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Любанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Нясвіжскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Пастаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Сафонаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Сколіўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Смаргонскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Сэмэніўскага раёна (Чарнігаўская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Тэплыцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Шумяцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Шумілінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Шчучынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без геаграфічных каардынат Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Лепельскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Асіповіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бабруйскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Нясвіжскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Радунскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Свіслацкага раёна (Бабруйская акруга) Катэгорыя·Былыя сельсаветы Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Бранскай вобласці Катэгорыя·Раёны Бранскай вобласці Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2002 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Воранаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be