Пагарскі раён
Пагарскі раён (руск.: Погарский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Пагар.
Геаграфія
Плошча раёна — 1210 км². Асноўныя рэкі — Судасць, Вара, Вабля.
Прыродныя рэсурсы
На тэрыторыі раёна вядзецца здабыча пяску, гліны, торфу.
Экалогія
Чарнобыльская катастрофа прывяла да пагаршэння экалагічнага становішча Пагарскага раёна. Практычна ўвесь раён апынуўся ў зоне радыяцыйнага забруджвання (1—5 Кюры/км²).
Дэмаграфія
Насельніцтва раёна складае 34,1 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах жывуць каля 11,5 тыс. Усяго налічваецца 132 населеныя пункты.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне маецца 1 гарадское і 14 сельскіх паселішчаў:
Гарадское паселішча:
Сельскія паселішчы:
- Баршчоўскае сельскае паселішча
- Вадзькаўское сельскае паселішча
- Віцямлянскае сельскае паселішча
- Гарадзішчанскае сельскае паселішча
- Гетуноўскае сельскае паселішча
- Грынёўскае сельскае паселішча
- Долбатаўскае сельскае паселішча
- Кісцерскае сельскае паселішча
- Пасудіцкае сельскае паселішча
- Прырубкінскае сельскае паселішча
- Стэчанскае сельскае паселішча
- Сувораўскае сельскае паселішча
- Чавускае сельскае паселішча
- Юдзінаўскае сельскае паселішча
Славутасці
- Царква Св. Мікалая ў в. Балыкіна.
- Царква Св. Міхала Арханёла ў в. Бобрык.
- Сядзібна-паркавы комплекс Безбародкаў і царква Св. Тройцы ў в. Грынёва.
- Царква Св. Дзмітрыя Салунскага ў в. Дараеўск.
- Царква Св. Параскевы Пятніцы ў в. Зарэчнае.
- Царква Св. Мікалая ў в. Курава.
- Царква Покрыва Прасв. Багародзіцы ў в. Лобкі.
- Царква Нараджэння Божай Маці і гарадзішча ў в. Пасудзічы.
- Царква Св. Мікалая і гарадзішча радзімічаў «Сінін Мост» у в. Сінін.
- Царква Нараджэння Божай Маці ў в. Стэчна.
- Дом-музей беларускага археолага К. Палікарповіча і музей «Палеалітычная стаянка» ў в. Юдзінава.
Ураджэнцы і жыхары
- Іван Мікалаевіч Нікітчанка (1939—2010) — беларускі навуковец у галіне селекцыі жывёл.
- Мхаіл Васілевіч Семяненка (нар. 1950, сяло Сапычы) — вучоны ў галіне насенняводства[1].
- Аляксандр Шкурко — навуковец, палярнік.
- Яўген Шляхта — доктар медыцынскіх навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі РФ, член-карэспандэнт РАМН.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пагарскі раён
- Пагарскі раён на Radzima.org
Катэгорыя·Раёны Бранскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.