Падбалоцце (Мінск)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Падбалоцце.
Падбало́цце — колішняя вёска на левым беразе ракі Слепня, з 1972 года ў складзе Мінска.
Гісторыя
У 1815, 1858 гадах вёска Мінскага павета, уласнасць Ваньковічаў. У 1897 годзе 14 двароў, 91 жыхар. У 1917 годзе 22 двары, 150 жыхароў[1].
Да 1924 года вёска ў Сеніцкай воласці Мінскага павета; 22 двары, 150 жыхароў (1917)[2]. Апошнія два гады ўваходзіла ў склад Зялёналугскага сельсавета Мінскага раёна. У 1972 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, Першамайскі раён[2]. Галоўная вуліца вёскі атрымала назву вуліца Падбалоцце[3]. Вясковая забудова знесеная ў канцы 1970-х гадоў у сувязі з забудовай мікрараёна Зялёны Луг-5 і будаўніцтвам спартыўнага комплексу[2]. На месцы вёскі вуліца Карбышава, гатэль Агат і спартыўны комплекс.
Зноскі
- ↑ Памяць, 1998, с. 610
- 1 2 3 Минск : энциклопедический справочник, 1983, с. 320
- ↑ Сацукевіч І. І., с. 5
Літаратура
- Падбалоцце // Памяць: Гіст-дакум. хроніка Мінскага р-на / Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 1998. — 640 с.
- Подболотье // Минск : энциклопедический справочник / Л. В. Аржаева и др.; редколлегия: И. П. Шамякин (главный редактор) и др.. — Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1983. — 467 с. — 70 000 экз.
- Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
- Сацукевіч І. І. Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. — nashapamiac.org.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Мінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.