wd wp Пошук:

Першамайскі раён (Мінск)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Першамайскі раён.

Першамайскі раён — адміністрацыйны раён Мінска. Размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы горада. Межамі раёна з’яўляюцца Лагойскі тракт, вуліцы Якуба Коласа, Сурганава, праспект Незалежнасці, вуліцы Броўкі, Платонава, Казлова, Сляпянская водная сістэма, вуліцы Філімонава, Скарыны, чыгунка на Маскву, аўтадарога Калодзішчы — Заслаўе, вуліца Гінтаўта, МКАД да Лагойскага тракта.

Гісторыя

Забудова мікрараёна Уручча (2014 г.)

25 чэрвеня 1969 г. прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР зацвердзіў Пастанову аб стварэнні Першамайскага раёна Мінска з часткі земляў Заводскага, Ленінскага і Савецкага раёнаў горада[2]. На месцы вёскі Зеляноўка пабудавалі вуліцы Цікоцкага і Карбышава. На месцы радавых паселішчаў Вялікая і Малая Слепня, якія здаўна належалі Ваньковічам, узвялі гандлёвы цэнтр «Верас» (вул. Каліноўскага, д. 45) у мікрараёне Зялёны Луг. Адначасова ў 1969—1975 гг. узводзіўся мікрараён «Усход». У 1977 г. Савет народных дэпутатаў Мінскай вобласці зацвердзіў Пастанову аб перадачы пасёлка Уручча са складу Зялёналугскага сельсавета ў склад Мінска. У 1978 г. мікрараён Уручча пашырылі за кошт вёсак Міхайлава і Мядзвежына. У выніку плошча зялёных насаджэнняў раёна вырасла да 840,7 га, што зрабіла раён 1-м у Мінску паводле плошчы зялёных насаджэнняў.

Культурны ўплыў

На тэрыторыі раёна размешчаны комплекс будынкаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускі аграрны тэхнічны ўніверсітэт, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, кінастудыя «Беларусьфільм», Белдзяржтэлерадыёкампанія. Адведзены ўчастак пад забудову Парка высокіх тэхналогій.

Гл. таксама

Зноскі

  1. https://minsk-city.belstat.gov.by/upload/iblock/2ba/2ba861a711b57593e10abb7df379efa9.pdf
  2. Географическое положение. История района(руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Раёны Мінска
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be