wd wp Пошук:

Падгор’еўскі сельсавет

Падгор’еўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Адміністрацыйны цэнтр — вёска Падгор’е (да 30 лістапада 2016 года[1] — вёска Нядашава 1).

Насельніцтва 1514 чал. (2009)[2].

Гісторыя

Амхаўскі сельсавет — з 20 жніўня 1924 па 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне Магілёўскай акругі[3][4].

2 сакавіка 1931 года Лупалаўскі раён быў скасаваны, Амхаўскі сельсавет адышоў да Магілёўскага раёна[3].

16 ліпеня 1954 года Амхаўскі сельсавет перайменаваны ў Нядашаўскі сельсавет, а цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Амхавая 1 ў вёску Нядашава 1[5].

30 лістапада 2016 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Нядашава 1 у вёску Падгор’е. У 2017 годзе Нядашаўскі сельсавет перайменаваны ў Падгор’еўскі сельсавет[6].

Склад

У склад сельсавета ўваходзіць 17 населеных пунктаў (2009 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2007 Гаспадаркі, 2007 Насельніцтва, 2009[3]
Амхавая 1 вёска 358 120 325
Амхавая 2 вёска 21 16 22
Быстрык вёска 56 38 51
Галяні 1 вёска 30 21 28
Галяні 2 вёска 6 3 13
Дары вёска 56 37 60
Дубінка 1 вёска 32 23 31
Дубінка 2 вёска 26 19 18
Запруддзе вёска 80 53 73
Зімніца вёска 88 36 85
Князеўка вёска 123 63 111
Нядашава 1 вёска 99 53 83
Нядашава 2 вёска 22 16 22
Падгор’е вёска 534 180 521
Пятровічы вёска 12 11 18
Сідараўка вёска 17 13 24
Стужыца вёска 41 32 29

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:

  • Галлё — вёска.

Славутасці

Вядомыя асобы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: Справочник: В 2-х т. Т.2: (1944–1980 гг.)/Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР; Сост. Гриневич С. Д. и др. – Мн.: Беларусь, 1987.–283 с. ББК 67.99(2Б)Оя2. С. 90
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.6. Кн.2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. –592 с.: іл. ISBN 978-985-11-0440-2.

Зноскі

  1. «О переносе административного центра Недашевского сельсовета Могилевского района». Решение Могилевского районного Совета депутатов от 9 ноября 2016 г. № 32-5(руск.) .
  2. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census.htm Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. 1 2 3 Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.6. Кн.2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – 592 с.: іл. ISBN 978-985-11-0440-2– С. 533.
  4. Административно-территориальное устройство БССР: Справочник: В 2-х т. Т.1: /Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР; редкол.: В. А. Круталевич и др. – Мн.: Беларусь, 1985.
  5. Административно-территориальное устройство БССР: Справочник: В 2-х т. Т.2: (1944–1980 гг.)/Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР; Сост. Гриневич С. Д. и др. – Мн.: Беларусь, 1987.–283 с. ББК 67.99(2Б)Оя2. С. 90
  6. «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области». Решение Могилевского районного Совета депутатов от 16 марта 2017 г. № 26-8(руск.) .
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Магілёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Магілёўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be