Палянічыцы
Паляні́чыцы[1] (трансліт.: Palianičycy, руск.: Поленичицы) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчаны за 15 км на поўнач ад Баранавіч. Насельніцтва 180 жыхароў, 82 гаспадаркі (2005).
Гісторыя
Паводле перапісу 1897 годзе ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
3 1921 года ў складзе Польшчы, вёска Сталовіцкай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінула 9 вяскоўцаў.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе:
- 1897 — 204 двары, 632 жыхары.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 180 жыхароў, 82 гаспадаркі.
Вядомыя асобы
- Сяргей Антонавіч Пятрушка (нар. 1940) — вучоны ў галіне жывёлагадоўлі, доктар сельскагаспадарчых навук[2].
- Сяргей Мікалаевіч Чаранкевіч (нар. 1942) — біяфізік, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.