Паляцкішскі сельсавет
Паляцкі́шскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Паляцкішкі.
Утвораны 29 красавіка 1960 года ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Даўгялаўскага і Кодзеўскага сельсаветаў. 19 красавіка 1973 года ў склад Пагародненскага сельсавета перададзены населеныя пункты Абалішкі, Вялікія Даўгялы, Гольманцішкі, Гута, Даўгердзішкі, Ёні, Малыя Даўгялы, Подзітва, Працішкі, Татарка і Трумпішкі[1]. 18 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Пагародзенскага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 801 чалавек[3], з іх 89,5 % — палякі, 7,7 % — беларусы, 1,5 % — рускія[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: аграгарадок Паляцкішкі, вёскі Вайдагі, Даўгялы, Драбішуны, Дуцішкі, Мухлядзішкі, Порайсць, Таўзгіняны, Ясянцы, хутары Гута, Чэглікі, Юндзілішкі.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 258 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Вороновского района Гродненской области Архівавана 21 ліпеня 2020.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Воранаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1960 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.