wd wp Пошук:

Пагародзенскі сельсавет

Пагаро́дзенскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Пагародна.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Асаўскі сельсавет у складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Асава. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 3 красавіка 1959 года ў складзе Воранаўскага раёна[1]. 2 снежня 1961 года ў склад Жырмунскага сельсавета перададзены населеныя пункты Бярозна, Дзяўгуны, Жылянцы, Пецюны, Пяткаўшчызна і Сакалы[2]. 19 лістапада 1963 года сельсавет перайменаваны ў Пагародненскі, цэнтр перанесены ў вёску Пагародна[3]. 11 студзеня 1966 года да сельсавета далучана частка скасаванага Пажыжмаўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Балотнікі, Вяканцы, Гартынкова, Жусіны, Лапацішкі, Нявошы, Рачкуны)[4]. 11 лютага 1972 года ў склад сельсавета з Жырмунскага сельсавета перададзена вёска Сакалы, з Воранаўскага пассавета — населеныя пункты Бальсі і Цёмны Дол, у адміністрацыйнае падпарадкаванне Воранаўскага пассавета перададзены населены пункт Гартынкова[5]. 19 красавіка 1973 года ў склад Бастунскага сельсавета перададзены населеныя пункты Балотнікі, Бальсі, Бастуны, Вяканцы, Занюны, Лапацішкі, Рачкуны, Сакалы і Цёмны Дол, у склад сельсавета з Паляцкішскага сельсавета перададзены населеныя пункты Абалішкі, Вялікія Даўгялы, Гольманцішкі, Гута, Даўгердзішкі, Ёні, Малыя Даўгялы, Подзітва, Працішкі, Татарка і Трумпішкі[6]. 18 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Паляцкішскага сельсавета (12 населеных пунктаў: аграгарадок Паляцкішкі, вёскі Вайдагі, Даўгялы, Драбішуны, Дуцішкі, Мухлядзішкі, Порайсць, Таўзгіняны, Ясянцы, хутары Гута, Чэглікі, Юндзілішкі)[7]. 5 лістапада 2014 года вёска Даўгялы, перададзеная з Паляцкішскага сельсавета, далучана да вёскі Даўгялы[8].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (19 населеных пунктаў) — 1437 чалавек[9], з іх 88,6 % — палякі, 7,4 % — беларусы, 1,5 % — рускія[10].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 красавіка 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 года // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 19 лістапада 1963 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).
  4. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 студзеня 1966 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129).
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  6. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391).
  7. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 258 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Вороновского района Гродненской области
  8. Решение Вороновского районного Совета депутатов от 5 ноября 2014 г. № 31 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Вороновского района
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Воранаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Радунскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Воранаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be