Памараны
Памараны (укр.: Поморяни) — пасёлак гарадскога тыпу ў Золачыўскім раёне Львоўскай вобласці Украіны.
Гісторыя
Гісторыкі лічаць, што першае паселішча на гэтай тэрыторыі паўстала ў каменным веку. Пра гэта, у прыватнасці, сведчыць знойдзеная ў 1960 г. каменная сякера.
У XIV ст. тут існаваў замак шляхцічаў Свінак. Яго пабудаваў Мікалай Свінка, які атрымаў вялікі ўчастак зямлі ад караля Казіміра IV. Згодна з мясцовай «Памаранскай Хронікай», першымі жыхарамі Памаран былі 32 украінскія і 2 яўрэйскія сям’і.
Першапачатковае паселішча, якое гісторыкі называюць «старым горадам», займала 100 моргаў плошчы, акружанае з усіх бакоў высокім 4-кутным валам. Гарадскія дамы былі размешчаны ў сярэдзіне кліну паміж рэкамі. Пасярэдзіне гэтай прасторы — вялікая прастакутная плошча — рынак, на якім пабудавана ратуша з трохпавярховай вежай і аднапавярховым домам. У старажытнасці у ніжняй частцы ратушы знаходзіўся склад зброі, а першы паверх быў жылым. У часы Аўстрыі і Польшчы ў ніжняй часткі ратушы змяшчаліся крамы. Плошча рынку была забудавана дамамі, пры ўсходнім выхадзе з рынку знаходзіўся мураваны рымска-каталіцкі касцёл, у паўночна-усходняй частцы рынку — вялікая каменная бажніца.
Упершыню мястэчка згадваюцца 3 студзеня 1446 г. у кнігах галіцкага суда.
У сярэдзіне XV ст. уладальнікам мястэчка быў шляхціц Рыгор Кердзеёвіч. У канцы XV ст. маёнтак перайшоў да Жыгімонта Сененскага. У 1494 г. шляхціц Ян Сененскі набыў палову замка і сам горада з прыгарадамі.
Уладальнік горада падольскі ваявода Ян Сененскі: у 1552 г. атрымаў прывілей на таргі і кірмаш; у 1564 г. перавёў мястэчка на нямецкае (магдэбурскае) права; У 1569 г. атрымаў вызваленне гараджан ад падаткаў на 20 гадоў.
Горад быў у руках прадстаўнікоў роду Сененскіх да 1619—1620 гг., калі гэтыя землі купіў Якуб Сабескі, бацька будучага караля Яна ІІІ. Якуб Сабескі спрыяў развіццю горада, аднавіў Магдэбургскае права, заклаў касцёл і царкву, надзяліўшы ёй столькі зямлі, колькі змог ўзараць плуг за два дні, заснаваў прытулак для ўбогіх і жабракоў. Пасля смерці Якуба Сабескага замак перайшоў ва ўласнасць яго жонкі, ад яе да сына — караля Яна III. Вакол горада былі насыпаны валы і выкапаны равы, падноўлены замкавыя сцены.
22 жніўня 1684 г. Ян Сабескі пацвердзіў мястэчку Магдэбургскае права і даў герб з выявай св. Яна Хрысціцеля (з ягнём Божым ля ног) на блакітным фоне.
Ад 1740 г. Памараны былі ўласнасцю Радзівілаў, У 1789 г. перайшлі ва ўласнасць Прушынскіх. У 1940—1941 гг. і 1944—1959 гг. былі цэнтрам Памаранскага раёна.
Помнікі гісторыі і архітэктуры
- Памаранскі замак XV—XVI ст.
- Касцёл св. Тройцы 1748 г.
- Царква Сабору Багародзіцы 1690 г.
- Ратуша ХІХ ст.
- Парк ХІХ ст.]
Памаранскі замак
Замак належаў сям’і Кердэяў. Да 1462 г. замак належаў падольскім ваяводзе Грыцьку Кярэевічу, далей — яго сыну, тэрэбоваўлянскаму старасці — Жыгімонту Кердэю, які загінуў у 1498 г. пры яго абароне ад татарскага нападу. Яго сын Ян Кердэй (Саід Бей) быў узяты тады дзіцем татарамі ў палон, пазней выхоўваўся ў школе для янычараў і быў паслом султана Сулеймана І да караля Жыгімонта Старога.
Замак пабудаваны на невысокім ўзгорку, абмываецца з трох бакоў сажалкамі і водамі рэк Залатой Ліпы і Махноўкі. Заснавальнік замка назваў яго «Корабом». У дакуменце, датаваным 1497 г., згадваецца, што шляхціч Мікалай Свінка быў памешчыкам і ўладальнікам вёскі і замка Памаран. У канцы 15 стагоддзя замак перайшоў да Жыгімонта Сененскага (сыну Яну з Сянно і Алеска, кракаўскага каноніка) і быў у руках гэтага роду да 1619—1620 гг., калі гэтыя землі купіў Якуб Сабескі, бацька будучага караля Польшчы.
Дзякуючы разумнаму размяшчэнню замак неаднаразова вытрымліваў працяглыя аблогі туркаў і крымскіх татараў. Так, у 1672 г., калі Золачыўскі замак разбурылі янычары, мясцовая цвярдыня выстаяла перад шматлікімі войскамі. Падчас другога паходу турак на Львоў у 1675 г. гарнізон замка не маючы дастаткова сіл для абароны пакінуў тайным ходам крэпасць, выйшаў да лесу і схаваўся ў Свіржскім замку. Пакінуты на волю лёсу замак цалкам спустошылі, неўзабаве яго адбудаваў тагачасны ўладальнік Ян III Сабескі.
Выявы замку
Зноскі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты Золачыўскага раёна (Львоўская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Львоўскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.