Сянно
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сянно (значэнні).
Сянно́[2] (трансліт.: Sianno) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Сенненскага раёна, на беразе возера Сянно. За 56 км на паўднёвы захад ад Віцебска, 15 км ад чыгуначнай станцыі Бурбін на лініі Лепель—Орша. Аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Багушэўскам, Чашнікамі, Бешанковічамі, Талачыном. Насельніцтва 7 238 чал. (2017)[3].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Вядомы з першай паловы XVI стагоддзя як мястэчка Віцебскага павета Вялікага Княства Літоўскага. У 1528 годзе ў спісе войскаў ВКЛ называюцца князі Сенненскія. У 1534 годзе маскоўскія войскі Івана Грознага пад кіраваннем ваяводы князя Барыса Гарбатага спалілі Сянно.
У 1609 годзе Яўстафій Курч, уладальнік Сянна, узводзіць драўляны касцёл ордэна Францыска Асізскага.
З першай паловы XVII стагоддзя належала Сапегам, з другой паловы XVIII стагоддзя — Агінскім. У 1757 годзе Сянно было прададзена Тышкевічам, якія падарылі яго Серакоўскім.
У складзе Расійскай імперыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Сянно апынулася ў складзе Расійскай імперыі, горад, цэнтр павета. У 1781 годзе зацверджаны герб горада — на зялёным полі дзве перакрыжаваныя залатыя касы (знак багацця сенам). Перайшло ў валоданне Пуслоўскіх.
У 1864 годзе была адкрыта прыходскае вучылішча. У 1865 годзе ў ім выкладаў вядомы этнограф, фалькларыст, краязнаўца, гісторык, заснавальнік беларускай гуманітарнай навукі Еўдакім Раманаў.
У 1867 годзе на месцы былой уніяцкай царквы Ільі Прарока ў Сянне ўзводзіцца каменны праваслаўны Мікалаеўскі сабор.
У канцы ХІХ стагоддзя Сянно стала ўласнасцю Шабекаў. У 1903 годзе было заснавана Сенненскае жаночае прыходскае вучылішча. Каля 1906 года ў горадзе дзейнічала польскае Таварыства дабрачыннасці і асветы, заснаванае з ініцыятывы Марыі Свяцкай. Займалася адкрыццём сакрэтных польскіх школаў у вёсках і мястэчках, а фінансавалі яго мясцовыя ўладальнікі маёнткаў[4].
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сянно абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Сянно ўвайшло ў склад Савецкай Беларусі.
З 1923 года пазаштатны горад, цэнтр воласці ў Віцебскім павеце. З 1924 — цэнтр раёна. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 годзе пад Сянно на працягу трох дзён праходзіла адна з буйнейшых танкавых бітваў у сусветнай гісторыі[5].
Насельніцтва
|
Эканоміка
Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лясной, дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай прамысловасці. Гасцініца.
Культура і грамадства
Спорт
Музеі
Славутасці
- Касцёл Святой Тройцы (адноўлены ў пач. 21 ст.)
- Гарадзішча жалезнага веку (побач з горадам)
- Адміністрацыйны будынак (пач. 19 ст.)
- Свята-Мікалаеўская царква (2003)
- Крыніца «Каплічка»
- Крыніца «Пясчанка»
- Брацкая магіла (1941—1944)
Страчаная спадчына
- Кляштар францысканцаў (1772).
- Свята-Пакроўская царква (1860).
- Свята-Мікалаеўскі сабор.
- Сенненскі замак (XVI—XVIІІ стст.).
- Уніяцкай царквы Ільі Прарока.
СМІ
Голас Сенненшчыны — раённая газета Сенненскага раёна. Выдаецца 1 мая 1918 ў г. Сянно.
Вядомыя асобы
- Ян Астроўскі, беларускі скульптар
- Міхаіл Лявонцьевіч Бельскі (1921—1988) — беларускі графік.
- Генадзь Давыдзька, беларускі акцёр, тэлевядучы
- Міхаіл Ермашкевіч, беларускі рымска-каталіцкі дзеяч
- Алесь Жаўрук (1910—1942), беларускі паэт
- Кароль Антоні Жэра (1743-?), жыў доўгі час у Сянно
- Пётр Анатольевіч Івашка, беларускі біятланіст
- Ларыса Рыгораўна Кажарская, беларускі акадэмік, прафесар медыцыны
- Міхаіл Барысавіч Марцінкоўскі (нар. 1922) — беларускі пісьменнік-сатырык.
- Дора Захараўна Кроз, беларуская спявачка
- Аляксандр Францавіч Пятаковіч (1914—1988), Герой Савецкага Саюза (1945)
- Яўген Рыгоравіч Радкевіч, беларускі пісьменнік
- Уладзімір Кірылавіч Гоманаў, беларускі мастак-жывапісец
- Самуіл Захаравіч Слонім (1888—1937) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне эканамічнай тэорыі.
Гл. таксама
Зноскі
- 1 2 Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Życie społeczno-kulturalne. Oświata. W: Między nadzieją…. S. 38.
- ↑ http://www.hrono.info/statii/2006/but_tanki.php
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2016.
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2017.
- ↑ https://web.archive.org/web/20170730234018/http://www.belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/solialnaya-sfera/demografiya_2/metodologiya-otvetstvennye-za-informatsionnoe-s_2/index_4945/
- ↑ Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
- ↑ Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
- Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991. — 303 с.: фота. — ISBN 5-341-00240-7. — С. 171—175.
- Dariusz Tarasiuk: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, s. 211. ISBN 978-83-227-2629-7
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сянно
- Геаграфічныя звесткі па тэме Сянно на OpenStreetMap
- Гісторыя Сенненскага раёна Архівавана 5 кастрычніка 2013.
- Сянно: год за годам
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Сенненскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Угранскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Уздзенскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.