Панявежыс
Паняве́жыс (літ.: Panevėžys, традыцыйная беларуская назва — Паняве́ж) — горад у цэнтральнай Літве, размешчаны на рацэ Нявежа (прыток Нёмана). Горад з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Панявежыскага павета, у складзе якога ўтварае асобнае гарадское самакіраванне.
Агульнае
Насельніцтва складае 129 тыс. чалавек, гэта пяты паказчык па краіне. Аснову насельніцтва складаюць літоўцы (96 %), рускія (2,6 %), беларусы (0,2 %), украінцы (0,2 %) і іншыя (3,6 %).
Займае плошчу прыкладна 50 км². Праз горад ідзе аўтамагістраль Вільнюс — Рыга. Чыгункай злучаецца з Даўгаўпілсам і Шаўляем, дзейнічаюць два аэрапорты мясцовага значэння. Панявежыс лічыцца сталіцай этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція.
Гісторыя
Упершыню горад згадваецца 7 верасня 1503 года ў грамаце вялікага князя літоўскага Аляксандра Ягелончыка, дзе бурмістру Рымгалаў даравалася зямля з умовай пабудовы на ёй касцёла. На правым беразе Нявежыса утварылася паселішча з касцёлам, гандлёвай плошчай, карчмой, броварам і лазняй, якое атрымала назву Стары Панявежыс. У пачатку ХVІ стагоддзя на левым беразе Невяжы на дзяржаўных землях утварылася новае паселішча, якое атрымала назву Новы Панявежыс. Абедзве часткі аб’ядналіся ў 1780 годзе. У 1727 годзе ў Панявежысе быў заснаваны ордэн піяраў, які пабудаваў касцёл, манастыр і калегію — першую сярэднюю школу ў горадзе.
Сёння, Панявежыс з’яўляецца вялікім цэнтрам прамысловасці Літвы, тут размешчаны некалькі буйных прадпрыемстваў, якія былі заснаваныя яшчэ у часы СССР.
Спорт
- ФК Панявежыс — футбольны клуб.
- Стадыён Аўкштайтыя па футболу.
Культура
Вядомыя асобы
- Ілья Ашаровіч (1879-1938) — беларускі рэдактар, гісторык, палітычны дзеяч.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Панявежыс
- ↑ Getty Research Institute Getty Thesaurus of Geographic Names — LA: Getty Research Institute, 1997. Праверана 5 кастрычніка 2020.
- ↑ Statistics Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
Катэгорыя·Населеныя пункты Літвы Катэгорыя·Населеныя пункты Панявежыскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Літвы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.