Партызаны (Рагачоўскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Партызаны, значэнні.
Партыза́ны[1] (трансліт.: Partyzany, руск.: Партизаны) (да 30 ліпеня 1964 года Сіпо́раўка[2]) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Доўскага сельсавета.
Вакол лес.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 23 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў — Жлобін), 96 км ад Гомеля.
Гідраграфія
Каля вёскі бярэ пачатак рака Струменка (прыток ракі Днепр).
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Рагачоў — Доўск. Планіроўка складаецца з прамалінейнай шыротнай вуліцы з 2 завулкамі, да якой з поўначы далучаецца кароткая прамалінейная вуліца, якая перакрыжоўваецца другой кароткай прамалінейнай вуліцай. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як паселішча ў Доўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1850 годзе ў складзе памесця памешчыка Янткевіча. Па рэвізіі 1858 года цэнтр памесця, уладанне памешчыка Д. П. Турчэнінава. У вёсках Сіпораўка, Свержань, Серабранка і Янаўка гэты памешчык валодаў у 1872 годзе 3854 дзесяцінамі зямлі, 2 карчмамі і 3 млынамі. З 1880 года дзейнічала хлебазапасны магазін, і з 1889 года бровар. У 1909 годзе 408 дзесяцін зямлі. Непадалёк было аднайменнае памесце, якое належала двараніну Эрдману, 2820 дзесяцін зямлі. У 1910 годзе адкрыта школа, якая размяшчалася ў наёмным сялянскім доме.
У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў снежні 1942 года ва ўрочышчы Свержанская лясная дача, у 1 км на захад ад вёскі, быў створаны партызанскі атрад на аснове арганізацыйнай групы І. М. Дзікана-С. М. Белых. Карнікі ў 1943 годзе спалілі 13 двароў, забілі 5 жыхароў. 20 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе эксперыментальнай базы «Доўск» (цэнтр — вёска Доўск). Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Серабранскага сельсавета[3]. 30 ліпеня 1964 года вёска Сіпораўка перайменавана ў Партызаны.
Насельніцтва
Колькасць
- 1999 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.
Дынаміка
- 1858 год — 18 двароў, 113 жыхароў.
- 1909 год — 55 двароў, 409 жыхароў; у памесце 3 двары, 5 жыхароў.
- 1959 год — 194 жыхара (паводле перапісу).
- 1999 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.2, кн.2. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. 520с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0330-6 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Рагачоўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.