Парыж (Беларусь)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Парыж (значэнні).
Пары́ж — аграгарадок у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, на левым беразе ракі, на поўдзень ад Асінагарадка, за 14 км на ўсход ад Варапаева, за 4 км на поўдзень ад Казлоўшчыны. Парыж уваходзіць у склад Казлоўшчынскага сельсавета.
Назва
Упершыню Парыж згадваецца ў гістарычных крыніцах у 1784 годзе як фальварак ва ўласнасці Тызенгаўза[2].
Паводле народнага падання, у свой час Парыжам вёска стала таму, што Напалеон, які падарожнічаў тут падчас вайны 1812 году, упусціў, што тут, маўляў, «як у Парыжы». Насамрэч Напалеон не праходзіў праз Парыж[3]. Паводле іншага падання — мясцовы шляхціч даў назву вёсцы проста так, з капрызу[4].
Гісторыя
У 2006 годзе жыхары дамагліся аднаўлення гістарычнай назвы і змены назвы Навадруцк на Парыж.
Насельніцтва
- 2007 год — каля 400 чалавек.
Транспарт
Маецца чыгуначная станцыя Навадруцк.
Інфраструктура
Жаночы клуб «Парыжанка», музей, базавая школа, пошта, Дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя, філіял банку і 2 крамы[5].
Інфармацыя для турыстаў
Помнікі архітэктуры
Страчаная спадчына
Вядомыя выхадцы
Зноскі
- ↑ Белорусские парижаны (руск.)
- ↑ Dekanat połocki w świetle opisów parafii z 1784 r.
- ↑ Париж, до которого Наполеон не дошел семь километров - Radio France Internacionale.
- ↑ “100 дорог”: Белорусский Париж Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Тур де Париж (руск.) // Тэлеканал АНТ
Літаратура
- Пракаповіч, I.М. Друцкія-Любецкія. Пастаўская галіна славутага роду / I.М. Пракаповіч. — Мінск : Ковчег, 2021. — 103 с.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Парыж (Беларусь)
- Парыж (Беларусь) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пастаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.