Парэцкі сельсавет (Гродзенскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Парэцкі сельсавет.
Парэ́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Парэчча.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Парэцкага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 25 лістапада 1940 года ў складзе Гродзенскага раёна, з 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ліхацкага сельсавета[1]. 17 лістапада 1959 года ў склад сельсавета з Гожаўскага сельсавета перададзена вёска Вярхполле[2]. 10 снежня 1973 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Наварудскага сельсавета[3].
Знаходзіцца на поўначы Гродзенскага раёна, прыкладна ў 30 кіламетрах ад горада Гродна. На тэрыторыі сельсавета — 26 вёсак, 6 з якіх пападаюць у пагранічную зону Беларуска-Літоўскай мяжы.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3297 чалавек[4], з іх 53,1 % — палякі, 34,2 % — беларусы, 8,8 % — рускія[5].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лістапада 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 18.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 снежня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта Рэспублікі Беларусь Архівавана 25 кастрычніка 2011..
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Гродзенскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.