Парэчча (Гродзенскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Парэчча.
Парэ́чча[1] (трансліт.: Parečča, руск.: Поречье) — аграгарадок у Беларусі, у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Цэнтр Парэцкага сельсавета.
Чыгуначная станцыя Парэчча на лініі Гродна — Вільнюс.
Геаграфія
Каля аграгарадка возера Малочнае (Малотнева).
Славутасці
- Царква Казанскай Маці Божай 1901 г.
- Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі
- Чыгуначны вакзал станцыі Парэчча
- Могілкі салдатаў Першай сусветнай вайны (1915—1918)
Вядомыя асобы
- Павел Сцяпанавіч Куц (нар. 1925) — вучоны ў галіне прамысловай цеплатэхнікі, доктар тэхнічных навук[2].
- Вітольд Казіміравіч Песціс (нар. 1949) — беларускі палітык. Доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар.
- Раманія Раманаўна Скамарошка (нар. 1970) — беларускі ўрач, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8. — С. 64.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Парэчча (Гродзенскі раён)
- Парэчча (Гродзенскі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Парэчча на сайце radzima.org
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Гродзенскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.