Пастарынне
Пастары́нне[1] (трансліт.: Pastarynnie, руск.: Постаринье) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчана за 15 км на паўночны захад ад горада Баранавічы, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Дамашэвічы.
Гісторыя
У 1471 годзе маёнтак належаў вялікаму князю Казіміру.
У 1897 годзе вёска ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічаў хлебазапасны магазін.
У 1909 годзе працавала народнае вучылішча.
З 1921 года вёска ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Пастарынскага сельсавета.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Да 21 студзеня 1961 года вёска ўваходзіла ў склад Сталовіцкага сельсавета[2], да 17 лютага 1975 года — у склад Гірмантаўскага сельсавета, 17 лютага 1975 года да вёскі далучана суседняя вёска Пастарынне Сталовіцкага сельсавета[3].
Насельніцтва
- 434 двары, 991 жыхар (1897)
- 196 двароў, 1200 жыхароў (1909)
- 172 дамы, 901 жыхар (1921)
- 137 жыхароў (1970)
- 136 двароў, 212 жыхароў (1998)
- 99 гаспадарак, 180 жыхароў (2005)
Памятныя мясціны
- Стэла і пліта (1974) на ўшанаванне памяць 27 аднавяскоўцаў і маёра У. І. Туркатава (на яго магіле пастаўлены помнік), якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лютага 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
- Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён. Мінск, Белта, 2000, стар 719.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.