Патоцкі сельсавет
Пато́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Клічаў (не ўваходзіць у склад).
Гісторыя
Утвораны 10 ліпеня 1939 года як Дзмітраўскі сельсавет у складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР з часткі скасаванага Клічаўскага сельсавета. Цэнтр — вёска Дзмітраўка. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Уладзіміраўскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Кіраўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Клічаўскага раёна. 19 жніўня 1966 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Патока, сельсавет перайменаваны ў Патоцкі[2]. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Клічаўскага гарсавета перададзены 14 населеных пунктаў (вёскі Бёрда, Ваевічы, Восаў, Дзмітраўка, Іванаўка, Кавяза, Канстантоў, Клічаўскія Пасёлкі, Лаззё, Палосы, Паплавы, Перасопня, Рубеж і Стаялава), таксама ў склад сельсавета з Нясяцкага сельсавета перададзена вёска Турэц[3]. 24 жніўня 2010 года цэнтр сельсавета перанесены ў горад Клічаў[4]. 21 снежня 2011 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ганчанскага сельсавета (13 населеных пунктаў: пасёлак Ганчанскі, вёскі Бабоўка, Баркі, Гонча, Драні, Жалезная Баравіна, Жэрдзішча, Мяжное, Падстружжа, Рагі, Тачышча, Убалацце і Хрэлева)[5]. 23 снежня 2011 года скасавана вёска Жэрдзішча[6]. 28 верасня 2015 года ў склад Доўгаўскага сельсавета перададзена вёска Жалезная Баравіна[7], 13 красавіка 2018 года — яшчэ 11 населеных пунктаў (пасёлак Ганчанскі, вёскі Бабоўка, Вонічы, Гонча, Драні, Мяжное, Падгор’е, Падстружжа, Рагі, Развадава і Тачышча)[8].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 695 чалавек[9], з іх 95,3 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 1,7 % — украінцы[10].
Склад
У склад сельсавета ўваходзяць 29 населеных пунктаў:
Назва | Статус |
---|---|
Альхоўка | вёска |
Аляксееўка | вёска |
Баркі | вёска |
Бёрда | вёска |
Ваевічы | вёска |
Восаў | вёска |
Дзмітраўка 1 | вёска |
Дзмітраўка 2 | аграгарадок |
Замікітка | вёска |
Іванаўка | вёска |
Кавяза | вёска |
Канстантоў | вёска |
Клічаўскія Пасёлкі | вёска |
Лаззё | вёска |
Малінавае | вёска |
Палосы | вёска |
Паплавы | вёска |
Патока | пасёлак |
Перасопня | вёска |
Рубеж | вёска |
Слабодка | аграгарадок |
Стаялава | вёска |
Стаялава | пасёлак |
Суша | вёска |
Турчылоў | вёска |
Турэц | вёска |
Убалацце | вёска |
Усакіна | вёска |
Хрэлева | вёска |
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 31 (1151).
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 24 лістапада 2015.
- ↑ Решение Кличевского районного Совета депутатов от 24 августа 2010 г. № 4-6 О переносе административно-территориального центра
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 14 красавіка 2019.
- ↑ Решение Кличевского районного Совета депутатов от 23 декабря 2011 г. № 18-10 Об упразднении некоторых сельских населенных пунктов Кличевского района Могилевской области Архівавана 30 лістапада 2020.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 28 сентября 2015 г. № 13-4 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 13 апреля 2018 г. № 2-10 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области Архівавана 15 чэрвеня 2020.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Кіраўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1939 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Клічаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.