wd wp Пошук:

Доўгаўскі сельсавет (Клічаўскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Доўгаўскі сельсавет.

До́ўгаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Доўгае.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Доўгаўскі (Даўжанскі) сельсавет у складзе Чачэвіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэвіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Клічаўскага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дубенскага сельсавета[1], 21 кастрычніка 1960 года — тэрыторыя скасаванага Ядрына-Слабадскога сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Кіраўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Клічаўскага раёна. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета з Ганчанскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Аляксандраўка, Малінне, Свёкрава і Сіманаўка)[3]. 28 верасня 2015 года ў склад сельсавета з Патоцкага сельсавета перададзена вёска Жалезная Баравіна[4], 13 красавіка 2018 года — перададзены 11 населеных пунктаў (пасёлак Ганчанскі, вёскі Бабоўка, Вонічы, Гонча, Драні, Мяжное, Падгор’е, Падстружжа, Рагі, Развадава і Тачышча)[5].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 875 чалавек[6], з іх 93,7 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 0,9 % — украінцы[7].

Склад

У склад сельсавета ўваходзяць 34 населеныя пункты:

Назва Статус
Аляксандраўкавёска
Бабоўкавёска
Брусывёска
Брылёўкавёска
Весніквёска
Вішнёўкавёска
Вонічывёска
Ганчанскіпасёлак
Гончавёска
Гулывёска
Даўжанкавёска
Доўгаеаграгарадок
Дранівёска
Дубновёска
Жалезная Баравінавёска
Загаццевёска
Закупленневёска
Залічынкавёска
Звальнявёска
Калічонкавёска
Малінневёска
Мілоепасёлак
Мяжноевёска
Новая Слабодкавёска
Падгор’евёска
Падстружжавёска
Рагівёска
Развадававёска
Свёкрававёска
Сіманаўкавёска
Тачышчавёска
Церахаў Борвёска
Ядраная Слабадавёска
Ялоўкавёска

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 28 сентября 2015 г. № 13-4 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области
  5. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 13 апреля 2018 г. № 2-10 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области Архівавана 15 чэрвеня 2020.
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Кіраўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чачэвіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Клічаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be