Патсдам
Патсда́м (ням.: Potsdam [ˈpɔtsdam], н.-луж.: Podstupim) — горад на усходзе Германіі з насельніцтвам каля 150 000 чалавек. Сталіца федэральнай зямлі Брандэнбург.
Гісторыя
Асноўны артыкул: Гісторыя Патсдама Патсдам быў заснаваны меркавана ў X стагоддзі на месцы вёскі Славік балтыйскімі славянамі і атрымаў славянскую назву «Падступім», ці «Пазтупімі». Першыя згадкі пра яго адносяцца да 993 года, калі імператар Атон III дараваў гэту зямлю Кведлінбургскаму абацтву. У далейшым Патсдам згадваўся як маленькі (цяпер ужо германскі) гарадок, пакуль 1345 годзе не атрымаў статус горада. Аднак яшчэ ў 1573 годзе ён заставаўся маленькім гандлёвым горадам (2000 жыхароў); Трыццацігадовая вайна (1618—1648) знішчыла прыкладна палову горада.
Лёс Патсдама змяніўся кардынальным чынам, калі ён у 1660 г. быў выбраны паляўнічай рэзідэнцыяй Фрыдрыха Вільгельма I, прынца Брандэнбурга. Таксама там размяшчаліся прускія казармы. Горад пасля стаў рэзідэнцыяй прускай каралеўскай сям’і. Велічныя будынкі былі галоўным чынам пабудаваны ў час кіравання Фрыдрыха Вялікага. Палацы і парк Сан-Сусі (з фр. «без клопатаў», Георга Венцэслауса фон Кнобельсдорфа, 1744) — знакамітыя сваімі англійскімі садамі і інтэр’ерамі ў стылі ракако.
У той час як Берлін быў сталіцай Прусіі, а пазней і Германскай імперыі, суд заставаўся ў суседнім Патсдаме, таксама шмат урадавых чыноўнікаў асталявалася ў Патсдаме. Горад страціў статус другой сталіцы ў 1918 г., калі Першая сусветная вайна была скончана, і імператар Вільгельм II быў зрынуты.
Сімвалічны пачатак эпосе Трэцяга рэйха паклаў афіцыйны поціск рукі, якім абмяняліся прэзідэнт Паўль фон Гіндэнбург і новы канцлер Адольф Гітлер 21 сакавіка 1933 года ў патсдамскай гарнізоннай царкве, які сімвалізаваў кааліцыю ваенных (рэйхсвер) і нацызму.
14 красавіка 1945 г. цэнтр Патсдама быў зруйнаваны англійскімі бамбардзіроўкамі. Палац Цэцыліенхоф быў месцам правядзення Патсдамскай канферэнцыі з 17 ліпеня па 2 жніўня 1945 года.
Адукацыя і культура
Гарады-пабрацімы
- Бабіньі (Францыя), з 1974
- Бон (Паўночны Рэйн — Вестфалія), з 1988
- Люцэрн (Швейцарыя), з 2002
- Мінск (Беларусь)
- Арэхава-Зуева (Расія), з 2003
- Аполе (Сілезія, Польшча), з 1973
- Перуджа (Італія), з 1990
- Су-Фолс, Паўднёвая Дакота (ЗША), з 1990
- Ювяскюля (Фінляндыя), з 1985
Гл. таксама
Вядомыя асобы
- Герман Людвіг Фердынанд Гельмгольц — фізік
- Герман Казак — нямецкі пісьменнік
- Святлана Талмачова — беларускі гісторык
- Міхаіл Грабоўскі — беларускі хакеіст.
- Вольфганг Ёоп — вядомы нямецкі мадэльер.
- Герман Казак — нямецкі пісьменнік.
- Святлана Георгіеўна Мацяўшук (нар. 1947) — беларускі архітэктар.
Літаратура
- Патсдам // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — С. 185. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Патсдам
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.