Арэхава-Зуева
Арэхава-Зуева (руск.: Оре́хово-Зу́ево) — горад абласнога падпарадкавання ў Маскоўскай вобласці Расіі, за 89 км на ўсход ад Масквы, на рацэ Клязьма. Вузел чыгуначных ліній Масква — Ніжні Ноўгарад і Аляксандраў — Кураўская. Насельніцтва 121,1 тыс. чалавек (2010). Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1970).
Гісторыя
Асноўны артыкул: Марозаўская стачка
Арэхава-Зуева ўтварылася ў выніку зліцця ў 1917 годзе вёсак Арэхава, Зуева (найстарэйшая, вядомая з XIII стагоддзя (першае згадванне ў 1209 — Валочак Зуеў) і пасёлка Мікольскае, а таксама фабрычнага пасёлка Дуброўка.
Арэхава-Зуева — адзін з найстарэйшых у Расіі цэнтраў тэкстыльнай прамысловасці, якая развіта ў Арэхава яшчэ з XVIII стагоддзя (з пачатку дзейнасці прадпрымальнікаў Марозавых). У 1862 годзе праз Арэхава быў адкрыты рух на лініі Масква — Ніжні Ноўгарад. У 1890 годзе ў Арэхава налічвалася 17 фабрык, на якіх працавала больш за 30 тыс. рабочых.
Арэхава-Зуева — цэнтр страйкавага руху XIX — пачатку XX стагоддзяў. (у 1885 адбылася Марозаўская стачка, адна з найбуйнейшых у Расіі); арэхава-зуеўскія рабочыя ўдзельнічалі ў рэвалюцыйным руху 1905-1907 гадоў. З 1901 года ў Арэхава існаваў раённы камітэт РСДРП (узначалены Іванам Бабуліным).
У 1904 годзе пад кіраўніцтвам Л. Б. Красіна пабудавана электрастанцыя, электрыфікаваныя мануфактуры і гарадская гаспадарка. У 1916 годзе пачалі вырабляць першыя дыэлектрычныя пліты на заводзе «Карбален». 17 жніўня 1917 года горад атрымаў сучасную назву і статус.
У 1943 годзе праз горад пракладзена Вялікае кольца МЧ, у 1960-х гадах пабудавана сартавальная станцыя.
Колькасць жыхароў: 1926 — 62,8 тыс.; 1939 — 99 тыс.; 1974—125 тыс.; 1993—135 тыс.; 2000—125 тыс.; 2005—122,2 тыс.
Узнагароды
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (23 снежня 1970) — за вялікія поспехі, дасягнутыя рабочымі горада ў выкананні заданняў пяцігадовага плана, і адзначаючы рэвалюцыйныя заслугі арэхава-зуеўскіх рабочых.
Герб і сцяг горада з’яўляюцца галоснымі.
Культура, адукацыя
- Арэхава-Зуеўскі філіял «Расійскі Новы Універсітэт» (г. Масква)
- Маскоўскі дзяржаўны абласны гуманітарны інстытут
- Класічны каледж мастацка-эстэтычнай адукацыі і дызайну
- Філіял Расійскага завочнага інстытута тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці
- Філіял Інстытута эканомікі і прадпрымальніцтва (г. Масква)
- Філіял інстытута «Мірбіс»
- Прамыслова-эканамічны каледж (былы Арэхава-Зуеўскі тэкстыльны тэхнікум), індустрыяльна-педагагічны і медыцынскі каледжы, індустрыяльны тэхнікум, педагагічнае і гандлёвае вучылішча.
- Філіял Маскоўскай дзяржаўнай акадэміі камунальнай гаспадаркі і будаўніцтва
Гісторыка-краязнаўчы музей, драматычны тэатр, два кінатэатры («Радзіма», «Люксор», «ДК Карбален»), шэсць клубаў і дамоў культуры, дзіцячы цэнтр «Крыніца», школа мастацтваў, спартыўная школа, тры стадыёны, палац спорту «Усход».
Да 1994 года ў г. Арэхава-Зуева было 27 бібліятэк (разам з філіяламі): Цэнтральная Дзяржаўная гарадская Бібліятэка імя Горкага і 4 яе філіялы, Раённая Бібліятэка, Тэхнічная Бібліятэка, Цэнтральная Прафсаюзная Бібліятэка і 9 гарадскіх, 8 фабрычных і яе філіялаў; таксама меліся бібліятэкі на буйных гарадскіх прадпрыемствах.
На 2009 год у г. Арэхава-Зуева засталіся 3 бібліятэкі: Цэнтральная Дзяржаўная Гарадская Бібліятэка і два яе філіяла: дзіцячая і дарослая агульнаадукацыйныя бібліятэкі.
Эканоміка
У 2003 г. на вул. Бабуліна быў адкрыты ГК «Арэхаўскі». У 2004 годзе ў недабудаваным будынку Палаца культуры тэкстыльшчыкаў на вуліцы Леніна ўзведзены ТЗЦ «Аквілон», у якім размясціліся «Макдональдс», кінатэатр «Люксор», рэстаран японскай кухні, супермаркеты буйных гандлёвых сетак («Скрыжаванне», «Пяцёрачка», «Дзіксі»), супермаркеты электронікі і крамы адзення. Акрамя таго, у былых цэхах фабрыкі размясціўся комплекс «Арэх».
У 2007 годзе на вуліцы Фліера адкрыты ГЗЦ «Капітолій» з кінатэатрам «КараФільм», які быў пазней зачынены, і супермаркетам «Рамстор», у снежні 2008 года перапрададзены.
У горадзе дзейнічае гасцініца «ЛіАЗ», гасцінічныя комплексы «Цэнтральны» і «Арэтэкс», санаторый-прафілакторый «Дубравушка».
Прамысловасць
Раней горад з’яўляўся найважнейшым прамысловым цэнтрам Маскоўскай вобласці. Асноўнымі прадпрыемствамі былі Арэхаўскі баваўняны камбінат і шаўковаткацкая фабрыка. На месцы Марозаўскіх фабрык функцыянуюць розныя гандлёвыя цэнтры (2000-я гг.).
Дзейнічаюць:
- ААТ «Карбален» — вырабы з палімерных матэрыялаў і сінтэтычнай смалы для электратэхнічнай, аўтамабільнай прамысловасці, металургіі
- ААТ «Шкломаш» — абсталяванне шкляной прамысловасці, шклопакеты і фасадныя канструкцыі, аконныя блокі і дзверы электрацягнікоў
- ЦЭЦ (ЦЭЦ-6 Мосэнерга) (1930) устаноўленай электрычнай магутнасці 24 МВт, са сярэднегадавой выпрацоўкай электраэнергіі каля 35 млн кВт·г/год, і сярэднегадавой аддачай цеплаэнергіі 180 тыс. Гкал/год.
- ААТ «Група кампаній» «Арэтэкс» — баваўняныя ніткі, пража, тканіны, штучнае футра, трыкатаж
- ГАА «Глас Дэкор» — найбуйнейшае ў Еўропе прадпрыемства па дэкарыраванні шклотары
- Завод «Рэспіратар» — выпуск кіслародна-дыхальных прылад і апаратаў двайнога прызначэння
- Навукова-вытворчае прадпрыемства «Камп» — выпуск кіслароднае-дыхальнага абсталявання
- Завод кампаніі «Акза-Нобель Лакафарба» — выпуск парашковых фарбаў
Транспарт
Чыгуначны
Горад размешчаны на Вялікім кольцы Маскоўскай чыгункі і «новым» напрамку Транссібірскай магістралі.
У межах горада размешчаны платформа «Крутое» і станцыя «Арэхава-Зуева» (адна з найбуйнейшых вузлавых сартавальных станцый, размешчана лакаматыўнае дэпо). Прамы рух электрацягнікоў у гарады Маскоўска-Уладзімірскага ўчастка, а таксама кальцавы рух ад Аляксандрава да Кураўскай.
Час руху электрацягніка да платформы «Серп і Молат» (перасадка на станцыі метро «Рымская» і «Плошча Ільіча» у Маскве) складае прыкладна 1 гадзіна 40 хвілін.
Аўтамабільны
Праз горад праходзіць Вялікае Маскоўскае аўтамабільнае кольца (А108) (5 км выхад на федэральную дарогу М7 «Волга»), і за 13 км ад горада рэгіянальная дарога «Насавіхінская шаша».
Аўтобусная паведамленне з Масквой ажыццяўляецца аўтобусам 391 «Лікіна-Дулёва — Арэхава-Зуева — Масква (метро Партызанская (Ізмайлаўскі парк))». Час у дарозе — 2 гадзіны [2]
Аўтобусны рух ажыццяўляе аўтакалона 1793 ДУП МА «Мастрансаўта».
Энергатранспарт
- За 2 км ад горада праходзіць магістраль з адной 220кВ і 2 × 500кВ ЛЭП (Трубіна — Уладзімір і Нагінск — Уладзімір)
- Адгалінаванне ад вялікага маскоўскага кальцавога газаправода забяспечвае горад прыродным газам.
Пабрацімы
Тэлебачанне і радыё
Тэлеканалы
- 1 канал «Першы канал» (Астанкіна 40кВт)
- 3 канал ТВЦ / «3-й канал» (Астанкіна 40кВт)
- 8 канал НТВ (Астанкіна 40кВт)
- 11 канал «Расія-1» (Астанкіна 60кВт)
- 21 канал «Першы канал» (Боціна 20кВт)
- 26 канал «Расія-1» (Боціна 20кВт)
- 31 канал «Дамашні» (Астанкіна 20кВт)
- 33 канал «Расія-Культура» (Астанкіна 20кВт)
- 39 канал СТС (ЭТУС 0,5 кВт)
- 41 канал «Падмаскоўе / ТБ — Арэхава-Зуева» (ЭТУС 0,1 кВт)
Радыё
- 91,4 Аўтарадыё (Боціна 1 кВт)
- 92,2 Радыё Кукуруза (Аўсюніна 1 кВт)
- 92,6 Аўтарадыё (ЭТУС 0,1 кВт)
- 93,0 Міліцэйская хваля (Урыцкага, 51А 0,1 кВт)
- 93,4 Love-radio (Урыцкага, 51А 0,1 кВт)
- 99,3 Рускае радыё (ЭТУС 0,1 кВт)
- 99,9 Проста радыё (Аўсюніна 0,5 кВт)
- 102,1 Радыё Расіі (ЭТУС 0,07 кВт)
- 107,3 Дарожнае радыё (Петушкі 250 Вт)
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
- Віктар Іванавіч Сухарукаў
- Барыс Аляксандравіч Багатаў (1938—2005) — спецыяліст у галіне мадэлявання і аптымізацыі працэсаў горнай вытворчасці. Доктар тэхнічных навук (1974), прафесар (1979).
- Ніна Ціханаўна Фральцова (нар. 1944) — беларускі журналіст, кіназнавец. Доктар філалагічных навук (2003), кандыдат мастацтвазнаўства (1974), прафесар (2005).
Зноскі
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
- ↑ Расклад маршруту 391 Архівавана 18 лістапада 2012.
Літаратура
- Гарады Падмаскоўя. Кн. 2. — М.: Маскоўскі рабочы, 1980. — 608 с., Іл. — 35 000 экз.
Спасылкі
Арэхава-Зуева на Вікісховішчы |
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.