Паўднёвы (Брэст)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Паўднёвы. Паўднёвы (трансліт.: Paŭdniovy, руск.: Южный) — былы пасёлак у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіў у склад Гершонскага сельсавета. З 1958 года ў складзе Брэста.
Гісторыя
У XIX стагоддзі на месцы пасёлка быў маёнтак у Камянец-Жыравецкай воласці Брэсцкага павета. У пачатку XX стагоддзя зямлю маёнтка выкупіла ваеннае ведамства Расійскай імперыі для будаўніцтва летніх казармаў. У часы Польскай Рэспублікі на месцы казармаў у 1936—1938 гадах пабудаваны ваенны гарадок. З 1939 года ў складзе БССР. Спачатку ў Пугачоўскім, у 1954—1958 гадах у Гершонскім сельсаветах Брэсцкага раёна. У 1958 годзе ўвайшла ў склад Брэста. З 1978 года ў Маскоўскім раёне горада[1].
Зноскі
- ↑ Южный // Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.
Літаратура
- Южный // Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Брэста Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брэсцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.