wd wp Пошук:

Пералом (Гродзенскі раён)

Перало́м[1] (трансліт.: Pieralom, руск.: Перелом) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гожскага сельсавета. За 26 км на поўнач ад Гродна і чыгуначнай станцыі Гродна. 24 жыхароў, 10 двароў (2000).

Гісторыя

Вёска ў 1920-я гады, на заднім фоне касцёл і кляштар капуцынаў

Вядома з XIV стагоддзя, калі тут быў пабудаваны драўляны замак для аховы межаў Вялікага Княства Літоўскага ад нападаў Тэўтонскага ордэна. Пазней Пералом — цэнтр староства Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. З 1569 года двор Пералом залічаны ў каралеўскія маёнткі.

З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі, з 1801 года ў Гродзенскай губерні. У жніўні 1861 года ў Пераломе адбылося выступленне сялян супраць выканання інвентарных павіннасцей, задушанае войскамі.

З 1885 года вёска Гожаўскай воласці Гродзенскага павета, 131 жыхар, 10 двароў, касцёл.

У 1921—1939 гадах y складзе Польскай Рэспублікі, y гміне Гожа Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства.

З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў Плябанішкаўскім с/с Парэцкага раёна, з 25 лістапада 1940 года — Гродзенскага раёна. З 16 ліпеня 1954 года ў Гожскім сельсавеце.

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Гродзенскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be