Пераростаўскі сельсавет
Пераро́стаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Перарост.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Добрушскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Новажыццёўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Добрушскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 28 сакавіка 2008 года скасаваны пасёлак Беразнякі[1]. 29 верасня 2011 года скасавана вёска Хутар (увайшла ў склад аграгарадка Перарост)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 829 чалавек[3], з іх 89,6 % — беларусы, 7,2 % — рускія, 1,6 % — армяне, 1,4 % — украінцы[4].
Зноскі
- ↑ Перечень наименований географических объектов, прекративших своё существование за 2008 г. Архівавана 5 красавіка 2016.
- ↑ Решение Добрушского районного Совета депутатов от 29 сентября 2011 г. № 100 Об упразднении деревни Хутор и изменении границ агрогородка Перерост(недаступная спасылка)
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Церахоўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Добрушскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.