Добрушскі раён
До́брушскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласці. Утвораны ў 1926 годзе. Раён мяжуе з Веткаўскім і Гомельскім раёнамі Гомельскай вобласці, Навазыбкаўскім, Злынкаўскім і Клімаўскім раёнамі Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі, Чарнігаўскім раёнам Чарнігаўскай вобласці Украіны. Тэрыторыя раёна падзелена на 14 сельскіх саветаў, у склад якіх уваходзяць 85 населеных пунктаў і гарадскі пасёлак Церахоўка.
Геаграфія
Сельскагаспадарчыя землі займаюць 70 739 га. На тэрыторыі знаходзіцца Шабрынскі біялагічны заказнік. На тэрыторыі раёна — 30 радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 13,7 млн т., 2 радовішча гліны, 2 радовішчы пяску. Помнік прыроды рэспубліканскага значэння: Добрушскае геалагічнае агаленне.
Гісторыя
Добрушскі раён утвораны 8 снежня 1926 года падчас другога ўзбуйнення БССР у складзе Гомельскай акругі. Цэнтр — фабрычна-завадскі пасёлак Добруш. У склад раёна ўключана 20 сельсаветаў: Агародня-Гомельскі, Агародня-Кузьмініцкі, Ачоса-Руднянскі, Бярозкаўскі, Вадапойскі, Добрушскі, Жгуна-Будскі, Жгунскі, Кармянскі, Кругоўскі, Ларышчаўскі, Мар’інскі, Навакрупецкі, Навашляхаўскі, Новажыццёўскі, Пераростаўскі, Селішчанскі, Старакрупецкі, Харошаўскі, Чырванасцяжскі. 4 жніўня 1927 года раён скасаваны, Ачоса-Руднянскі, Бярозкаўскі, Кругоўскі, Мар’інскі, Чырванасцяжскі сельсаветы перададзены Веткаўскаму раёну; Вадапойскі, Жгуна-Будскі, Жгунскі, Ларышчаўскі, Навакрупецкі, Старакрупецкі — Гомельскаму раёну; Агародня-Гомельскі, Агародня-Кузьмініцкі, Кармянскі, Навапуцкі, Новажыццёўскі, Пераростаўскі, Селішчанскі, Харошаўскі — Церахоўскаму раёну; адначасова Добруш набыў статус горада, Добрушскі сельсавет скасаваны.
12 лютага 1935 года Добрушскі раён утвораны зноў, у яго склад уключаны 10 сельсаветаў: Ачоса-Руднянскі, Дзям’янкаўскі, Мар’інскі сельсаветы з Веткаўскага раёна; Жгуна-Будскі нацыянальны рускі і Жгунскі сельсаветы з гарадской рысы горада Гомеля; Агародня-Гомельскі, Кармянскі, Крупецкі, Пераростаўскі, Харошаўскі сельсаветы Церахоўскага раёна. У 1937 годзе Жгуна-Будскі нацыянальны рускі сельсавет рэарганізаваны ў беларускі. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Жгунскі і Харошаўскі сельсаветы. 17 снежня 1956 года да раёна далучаны Сівінскі і Старазакружскі сельсаветы Веткаўскага раёна, 25 снежня 1962 года — гарадскі пасёлак Церахоўка, Баршчоўскі, Васільеўскі, Гардуноўскі, Глыбоцкі, Грабаўскі, Дубраўскі, Кругавец-Калінінскі, Кузьмініцкі, Ленінскі, Маркавіцкі, Насовіцкі, Пракопаўскі, Усохабудскі, Уцеўскі сельсаветы скасаванага Церахоўскага раёна. 7 сакавіка 1963 года Добруш атрымаў статус горада абласнога падпарадкавання. 6 студзеня 1965 года Сівінскі і Старазакружскі сельсаветы перададзены Веткаўскаму раёну; 18 студзеня 1965 года Глыбоцкі, Грабаўскі (акрамя пасёлка Кавалёў), Маркавіцкі, Пракопаўскі сельсаветы — Гомельскаму раёну; Ачоса-Руднянскі сельсавет перайменаваны ў Кругоўскі. 8 снежня 1966 года скасаваны Гардуноўскі сельсавет, утвораны Івакаўскі сельсавет. 2 верасня 1975 года Жгуна-Будскі сельсавет перайменаваны ў Жгунскі, 25 лютага 1977 года Мар’інскі сельсавет — у Рассветаўскі. 28 кастрычніка 1991 года скасаваны Агародня-Гомельскі сельсавет, 23 студзеня 1995 года — Кругоўскі сельсавет. 22 жніўня 1997 года горад Добруш і Добрушскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 1 снежня 2009 года скасаваны Васільеўскі, Дзям’янкаўскі і Дубраўскі сельсаветы[4].
Прамысловасць
Найбольш развітыя галіны прамысловасці: папяровая, лёгкая, харчовая і вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
Вядомыя асобы
- Праскоўя Васільеўна Балюнова
- Пётр Харытонавіч Басянкоў
- Леанід Парфілавіч Варганаў
- Цімох Вострыкаў (1922—2007) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву 1950-х гадоў.
- Аляксандр Кузьміч Касцючэнка
- Ціхан Якаўлевіч Кісялёў
- Міхаіл Фёдаравіч Талкачоў — Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў вёсцы Дуброўка[5].
Памятныя мясціны
Асноўны артыкул: Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Добрушскага раёна Зноскі ——
- 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 279 Об изменении административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 404. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Добрушскі раён
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі, адселеныя пасля Чарнобыльскай катастрофы Катэгорыя·Населеныя пункты Добрушскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Добрушскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Добрушскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Церахоўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чырванабудскага раёна Катэгорыя·Раёны Гомельскай вобласці Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1935 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Добрушскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.