Перт (Аўстралія)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Перт (значэнні).
Перт[2] (англ.: Perth) — найбуйнейшы горад і сталіца штата Заходняя Аўстралія, размешчаны на паўднёвым захадзе Аўстраліі на беразе Індыйскага акіяна. Насельніцтва горада складае 1658000 чалавек (2010). Перт — чацвёрты па насельніцтве горад Аўстраліі пасля Сіднея, Мельбурна і Брысбена. У Перце пражывае каля 75 % насельніцтва ўсяго штата Заходняя Аўстралія. Працуе Універсітэт Заходняй Аўстраліі.
Горад быў заснаваны 12 чэрвеня 1829 г капітанам Джэймсам Стырлінгам неўзабаве пасля ўзнікнення партовага паселішча Фрымантл. Перт паказвае ўстойлівы рост, хутчэй, чым сярэдні паказчык па краіне.
Перт атрымаў вядомасць, як «Горад агнёў», калі ўсе жыхары ўключылі асвятленне падчас пралёта над імі касмічнага карабля «Дружба 7» у 1962 годзе. Па стане на 2010 год, Перт размешчаны на восьмым месцы лепшых гарадоў для пражывання, згодна з ацэнкай часопіса The Economist.
Гісторыя
Перадгісторыя
Да прыбыцця еўрапейцаў, тэрыторыя была населеная Нунгарамі на працягу 40,000 гадоў, што было даказана раскопкамі ў раёне ракі Суон. Першабытныя людзі займалі паўднёва-заходнюю частку Заходняй Аўстраліі і жылі за кошт палявання і збіральніцтва. Калі еўрапейцы ўпершыню сустрэлі тут абарыгенаў, яны называлі дадзеную зямлю — Бурлу.
Першыя назіранні еўрапейцаў
Першымі еўрапейцамі ў дадзеным рэгіёне была каманда галандскага капітана Вілема дэ Вламінка, 10 студзеня 1697 года. Наступныя назіранні еўрапейцаў пацвярджалі высновы, зробленыя Вламінкам, што зямля з’яўляецца негасціннай і не прыдатнай для сельскай гаспадаркі, якая неабходна ў выпадку будаўніцтва паселішча.
Калонія на рацэ Суон
Далучэнне да федэрацыі
Геаграфія
Горад размешчаны на паўднёвым захадзе кантынента паміж Індыйскім акіянам і ніжнім берагавым уступам, вядомым як Дарлінг Рэйндж. Цэнтральны дзелавы вокруг і ўскраіны горада размешчаны на рацэ Суон. Бліжэйшы да Перта горад з мільённым насельніцтвам — Адэлаіда ў Паўднёвай Аўстраліі, які знаходзіцца на адлегласці ў 2104 кіламетр (1307 міль). Перт геаграфічна бліжэй да Усходняга Тымору і Джакарты, чым да Сіднэю і Мельбурну.
У Перце праходзяць умеранныя і сезонныя дажджы. Лета ў асноўным гарачае і сухое, працягваецца з снежня па сакавік. Люты — самы гарачы месяц. У сваю чаргу зіма — даволі вільготная і прахладная. Такое надвор’е робіць Перт класічным прыкладам міжземнаморскага клімату. Лета не цалкам пазбаўлена дажджоў, бываюць выпадковыя кароткя навальніцы. Самая высокая тэмпература ў 46,2 ° была зарэгістраваная 23 лютага 1991 г. Часта, летнімі днямі, пасля абеду з паўднёвага захаду дзьме марскі брыз, замяняючы сабой гарачыя паўночна-ўсходнія ветры. У такія дні, тэмпература падае ніжэй за 30 градусаў праз некалькі гадзін пасля змены ветру. Перт — вельмі сонечны горад для міжземнаморскага клімату, дзе ад 2800 да 3000 гадзін у год свеціць сонца.
Зімы — адносна прахладныя і вільготныя. Самая вялікая колькасць ападкаў выпадае паміж маем і вераснем. Самая нізкая тэмпература ў −0.7 ° С была зарэгістравана 17 чэрвеня 2006.
Дзелавы цэнтр горада
Цэнтральны раён горада абмежаваны ракой Суон на поўдні і ўсходзе, Кінгс Паркам на захадзе і чыгуначнай лініяй на поўначы.
У 2360 км на паўночны ўсход ад Перта размешчаны аўстралійскі востраў Раства.
Дэмаграфія
Узрост папуляцыі па гадам (ABS) | |
1854 | 4001 |
1859 | 6293 |
1870 | 8220 |
1881 | 9955 |
1891 | 16 694 |
1901 | 67 431 |
1911 | 116 181 |
1921 | 170 213 |
1933 | 230 340 |
1947 | 302 968 |
1954 | 395 049 |
1961 | 475 398 |
1966 | 559 298 |
1971 | 703 199 |
1976 | 805 747 |
1981 | 898 918 |
1986 | 994 472 |
1991 | 1 143 249 |
1996 | 1 244 320 |
2001 | 1 339 993 |
2006 | 1 445 079 |
2008 | 1 546 617 |
2010 | 1 658 992 |
Перт — чацвёрты па велічыні горадам Аўстраліі. На пачатак 1980-х ён абагнаў па гэтаму паказчыку Адэлаіду. Згодна з перапісам 2010 года, у горадзе налічвалася 1 658 992 чалавек.
Этнічны склад
У 2006 годзе самымі вялікімі этнічнымі групамі ў горадзе з’яўляліся: англічане (534555 або 28,6 %), аўстралы (479174 або 25,6 %), ірландцы (115384 або 6,2 %), шатландцы (113846 або 6 , 1 %), італьянцы (84331 або 4,5 %) і кітайцы (53390 або 2,9 %). Таксама, у горадзе пражывала 3101 карэнных абарыгенаў (0,2 %).
Этнічны склад горада значна змяніўся ў сярэдзіне мінулага стагоддзя, калі ў горад прыбыла вялікая колькасць імігрантаў з Еўропы. Паколькі Фрымантл быў першым аўстралійскім горадам на шляху караблёў з Еўропы, то ў Перце назіраўся прыток італьянцаў, грэкаў, галандцаў, немцаў, харват, баснійцаў, сербаў, палякаў, чэхаў, славакаў, рускіх, украінцаў, македонцаў, туркаў і іншых этнічных груп.
Эканоміка
Перт — буйны порт на заходнім узбярэжжы Аўстраліі. Чыгуначны вузел. Міжнародны аэрапорт. Нафтаперапрацоўчы завод. Суднабудаванне. Прадпрыемствы хімічнай, тэкстыльнай і харчовай прамысловасці. Буйны цэментны завод.
Культура
Горад Перт з’яўляецца родным горадам акцёра Хіткліфа Эндру Леджэра, больш вядомага пад імем Хіт Леджэр, а таксама фронтмэна і прадзюсара гурта «Маятнік» Роба Свайра. На ўсходняй ўскраіне горада размешчаны «Коўну Каала Парк» — запаведнік-заапарк, які прымае турыстычныя і школьныя групы і які дае магчымасць турыстам фатаграфавацца з кааламі і трымаць іх на руках.
Транспарт
У Перце размешчаны два аэрапорты.
У 1968 годзе да горада была пракладзена чыгуначная лінія ад горада Калгуры. У цяперашні час гэтая лінія, якая належыць дарозе індыйскай частцы Ціхага акіяна, у раёне Перта электрыфікаваная, выкарыстоўваецца каляіна ў 1435 мм.
Дарожная сістэма складаецца з 3 аўтастрад і 9 шашы, усе дарогі бясплатныя. Грамадскі транспарт ўключае трамваі, аўтобусы і паромы. У межах горада размешчаны больш за 60 трамвайных станцый і больш за 200 аўтобусных.
Гарады-пабрацімы
Зноскі
- ↑ http://heritageperth.com.au/make-history/history-for-perth/
- ↑ карта Аўстраліі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8.
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.