wd wp Пошук:

Перхавіцкі сельсавет

Пе́рхавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Перхавічы.

Гісторыя

12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР быў утворан Люшнеўскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Люшнева. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 8 красавіка 1957 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна[1]. 22 сакавіка 1962 года цэнтр сельсавета быў перанесены ў вёску Перхавічы і сельсавет адпаведна быў перайменаваны ў Перхавіцкі сельсавет, населеныя пункты Люшнева і Марусіна перададзены ў Цешаўлянскі сельсавет, у склад сельсавета з Палонкаўскага сельсавета перададзены населеныя пункты Важгінты, Звераўшчына, Пераносіны і Свіраны[2][3]. 18 сакавіка 1985 года сельсавет скасаваны, частка тэрыторыі ўвайшла ў склад новаўтворанага Жамчужненскага сельсавета (вёскі Бор, Важгінты, Звераўшчына, Пераносіны і Свіраны), частка перададзена ў склад Палонкаўскага сельсавета (вёскі Вярхлессе, Іванкавічы, Перхавічы, Серабрышча і Скародзінцы)[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. ЛЮШНЕВА // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. С. 57
  2. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. ПЕРХАВІЧЫ // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. С. 72
  4. Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Баранавіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Навамышскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1985 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be