Палонкаўскі сельсавет
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Палонкаўскі сельсавет (значэнні).
Пало́нкаўскі сельсавет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Палонка.
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Жарабілавіцкага сельсавета[1]. З 8 красавіка 1957 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна. 17 лістапада 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Балабанавіцкага і Лотвіцкага сельсаветаў[2]. 22 сакавіка 1962 года ў склад Перхавіцкага сельсавета перададзены вёскі Важгінты, Звераўшчына, Пераносіны, Свіраны, у склад Навамышскага сельсавета — вёскі Балабановічы, Бараўцы, Гінцавічы, Дзераўная і Магіляны[3]. У 1970 годзе скасавана вёска Сяркі (злілася з вёскай Лотвічы)[4]. 18 сакавіка 1985 года ў склад новаўтворанага Жамчужненскага сельсавета перададзены вёскі Альбінкі, Гардзейчыкі, Дзекалы, Дзеткавічы, Дубішча, Небыты, Сасновая, Сеўрукі, Спачынак, Цівунцы, Цяплівады, да сельсавета далучана частка скасаванага Перхавіцкага сельсавета з вёскамі Вярхлессе, Іванкавічы, Перхавічы, Серабрышча і Скародзінцы[5].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1691 чалавек[6], з іх 77,5 % — беларусы, 16,0 % — палякі, 5,1 % — рускія[7].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
- ↑ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).
- ↑ Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Былыя сельсаветы Навамышскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Баранавіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.