Пераносіны
Перано́сіны[1] (трансліт.: Pieranosiny, руск.: Переносины) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жамчужненскага сельсавета. Размешчаны за 23 км на захад ад Баранавіч, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы—Ваўкавыск.
Гісторыя
Даўнейшая назва паселішча Зарэчча, пад гэтай назвай яно ўпамінаецца ў 1788 годзе.
У 1897 годзе вёска ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 20 вяскоўцаў.
Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[2], да 18 сакавіка 1985 года — у склад Перхавіцкага сельсавета[3].
Насельніцтва
- 20 двароў, 128 жыхароў (1897)
- 28 двароў, 226 жыхароў (1909)
- 20 двароў, 99 жыхароў (1921)
- 142 жыхары (1939)
- 336 жыхароў (1959)
- 269 жыхароў (1970)
- 70 двароў, 85 жыхароў (1998)
- 46 гаспадарак, 77 жыхароў (2005)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
- Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён. Мінск, Белта, 2000, стар 719.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.