wd wp Пошук:

Першамайскі сельсавет (Рэчыцкі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Першамайскі сельсавет. Першама́йскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Каравацічы.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Кабылеўскі сельсавет у складзе Васілевіцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Кабылева. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 5 красавіка 1935 года ў складзе Хойніцкага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Васілевіцкага раёна Палескай вобласці. 24 студзеня 1939 года перайменаваны ў Першамайскі сельсавет, а вёска Кабылева — у Першае Мая. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Караваціцкага сельсавета, цэнтр сельсавет перанесены ў вёску Каравацічы[1]. З 16 верасня 1959 года сельсавет у складзе Рэчыцкага раёна. 29 лістапада 1962 года перайменаваны ў Караваціцкі сельсавет.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Васілевіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Рэчыцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Хойніцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be