Плоска (Брэсцкі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Плоска.
Пло́ска — былая вёска ў складзе Тэльмінскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці, у прыгараднай зоне, за 4 км на поўнач ад Брэста, 2,5 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні, на захадзе — меліярацыйны канал. Транспартныя сувязі па Брэсцкай акружной аўтадарозе.
З 1 чэрвеня 2007 года вёска Плоска ўвайшла ў склад горада Брэст[1].
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Брэсцкі» (цэнтр — в. Тэльмы-1).
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вёска вядома з 17 ст. як сяло ў Брэсцкім павеце і ваяводсте ВКЛ. У 1698 годзе ўласнасць брэсцкіх езуітаў.
Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Вёска была цэнтрам вотчыннага маёнтка ў Брэсцкім павеце, у які ўваходзілі фальварак Плянта, в. Агароднікі і частка в. Астрамечава.
З 1846 года ўласнасць пані Любаноўскай. У 1897 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета, працаваў хлебазапасны магазін.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 24 жыхары. Да 4 красавіка 1983 года вёска ўваходзіла ў склад Чэрнінскага сельсавета[2].
Інфраструктура
- Пачатковая школа
- Гасцініца аўтатранспартнага прадпрыемства «Саўаўта—Брэст»
- Базы брэсцкіх прадпрыемстваў
Насельніцтва
- 143 сялянскія душы (1833)
- 31 двор, 256 жыхароў (1897)
- 295 жыхароў (1905)
- 45 двароў, 272 жыхары (1921)
- 437 жыхароў (1959)
- 450 жыхароў (1970)
- 344 гаспадаркі, 1029 жыхароў (2005)
Зноскі
- ↑ http://www.levonevski.net/pravo/normreg2009/num09/d09141.html
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 красавіка 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 13 (1747).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Брэста Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брэсцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.