wd wp Пошук:

Чэрнінскі сельсавет

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Чэрнінскі сельсавет (значэнні).

Чэ́рнінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2007 г. вёска) Чэрні.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Чэрнеўскі сельсавет у складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 3 чэрвеня 1957 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Тэльмінскага сельсавета, вёскі Малая Курніца, Несвіло, Скорбічы і Чарнакі перададзены ў склад Чарнаўчыцкага сельсавета, вёскі Шэбрын, Падбулькова і Булькова Зарэчча — у склад Трышынскага сельсавета[2]. 22 сакавіка 1962 года Чэрнеўскі сельсавет перайменаваны ў Тэльмінскі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тэльмы-1[3]. 8 мая 1970 года Вычулкаўскі сельсавет перайменаваны ў Чэрнінскі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Чэрні, вёскі Булькава, Вычулкі, Падбулькава, Шчэбрын і Ямна Вычулкаўскага сельсавета перададзены ў склад Тэльмінскага сельсавета, з Тэльмінскага сельсавета ў склад Чэрнінскага сельсавета перададзены вёскі Братылава, Бярдычы, Валоскі, Вітошкі, Вялікая Курніца, Вялікія Косічы, Вялюнь, Гутавічы, Забярэззе, Залессе, Збірагі, Карабаны, Клімовічы, Максімы, Машчонка, Селяхі, Харытоны, Чэрні і хутары Бабры, Макасі, Малькі і Чэрні[4]. 4 верасня 1972 года скасаваны вёска Максімы (злілася з вёскай Збірагі), хутары Макасі, Чэрні (зліўся з вёскай Чэрні) і Малькі (зліўся з вёскай Вялікія Косічы)[5]. 4 красавіка 1983 года ў склад Тэльмінскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Машчонка, Новыя Задворцы, Плоска, Старыя Задворцы)[6].

Склад

У склад сельсавета ўваходзяць 16 населеных пунктаў:

Населены пункт Статус Насельніцтва Паштовы індэкс
Братылававёска99225001
Бярдычывёска76225001
Валосківёска20224010
Вітошківёска4224010
Вялікая Курніцавёска285225001
Вялікія Косічывёска153225003
Вялюньвёска85225001
Гутовічывёска24225001
Забярэззевёска1225001
Залессевёска50224010
Збірагівёска157225002
Карабанывёска5224010
Клімовічывёска1225001
Селяхівёска37225001
Харытонывёска72224010
Чэрніаграгарадок2685225001

З 1 чэрвеня 2007 года Машчонка ўвайшла ў склад горада Брэст[7].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3754 чалавекі[8], з іх 81,7 % — беларусы, 9,0 % — рускія, 7,7 % — украінцы[9].

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва па населеных пунктах Рэспублікі Беларусь па дадзеных перапіс насельніцтва 2009 года ў Беларусі
  2. Решение Исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 3 июня 1957 г. № 344 О частичном изменении в административно-территориальном делении сельских Советов Брестского и Пинского районов и Домачевского поселкового Совета Брестского района
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 20 (1286).
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
  6. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 красавіка 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 13 (1747).
  7. Решение Брестского областного Совета депутатов от 21.12.2007 N 84 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брэсцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1970 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Брэсцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be