Пліскі сельсавет (Смалявіцкі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пліскі сельсавет. Плі́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — пасёлак Акцябрскі.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Пліскі (Велікапліскі) сельсавет у складзе Смалявіцкага раёна Менскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Пліса. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смалявіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Жажэлкаўскага сельсавета[1]. 12 лістапада 1957 года ў склад Жодзінскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Буда, Высокае Ляда № 1, Градкі, Залатая Горка, Калюжкі, Новыя Градкі, Перамежнае і Сухі Астравок)[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Мінскага раёна за выключэннем 5 населеных пунктаў (вёскі Забрадзенне I, Забрадзенне II, Жажэлка, Лютка, Падасіннік), якія перададзены ў склад Барысаўскага раёна[3]. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Смалявіцкага раёна. 28 ліпеня 1966 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Смалявіцкага гарсавета перададзены 3 населеныя пункты (Восава, Калюга і Чорны Лес)[4]. 23 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета перададзена вёска Ліпкі, якая знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Смалявіцкага гарсавета, пасёлак Дарожны перададзены ў склад Жодзінскага сельсавета[5]. 25 снежня 2002 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Зарэчча. 18 чэрвеня 2008 года ў склад сельсавета перададзена вёска Прысынак, якая знаходзілася ў раённым падпарадкаванні[6]. 28 кастрычніка 2013 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Пліса ў вёску Зарэчча[7], 22 красавіка 2020 года — у пасёлак Акцябрскі[8].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5035 чалавек[9], з іх 91,4 % — беларусы, 6,3 % — рускія, 1,1 % — украінцы[10].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб узбуйненні сельскіх раёнаў Беларускай ССР ад 25 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 41 (1000).
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 18 июня 2008 г. № 115 Об изменении границ Жодинского, Плисского сельсоветов и г.Смолевичи Смолевичского района Архівавана 24 кастрычніка 2021.
- ↑ Решение Смолевичского районного Совета депутатов от 28 октября 2013 г. № 174 О переносе административных центров сельсоветов Смолевичского района
- ↑ Решение Смолевичского районного Совета депутатов от 22 апреля 2020 г. № 107 О переносе административного центра Плисского сельсовета Смолевичского района
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мінскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Смалявіцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.