Поразава
Поразава[2] (трансліт.: Porazava, руск.: Порозово) — гарадскі пасёлак у Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, на рацэ Рось. За 22 км ад горада Свіслач, 112 км ад Гродна. Насельніцтва 900 чал. (2017)[3].
Гісторыя
Упершыню Поразава згадваецца ў XV стагоддзі як каралеўскае мястэчка Ваўкавыскага павета Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Паводле некаторых звестак, у 1460 годзе Ян Рыдвід заснаваў тут касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла.
У 1506 годзе вялікі князь Аляксандр надаў Поразаву Магдэбургскае права (29 чэрвеня 1518 і 27 сакавіка 1523 атрымала яго паўторна[4]). У рэвізорскім лісце ад 4 снежня 1615 года зазначалася:
…король его милость Жыгимонт Першый ствержает иж право им майдэборскае от короля его милости Александра наданое… |
У чэрвені 1616 года Поразава атрымала герб: «у блакітным полі постаць Дзевы Марыі з дзіцём Ісусам на руках»[5]. Мястэчка пацярпела ад пажару 1767 года.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Поразава апынулася ў складзе Расійскай імперыі; дзяржаўны маёнтак, цэнтр воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. У 1878 годзе ў мястэчку было каля 300 дамоў. У канцы XIX стагоддзя ў Поразаве меліся праваслаўная царква, касцёл, яўрэйскі малітоўны дом, вучэльня, аптэка і некалькі крамаў[6]. У XIX — пачатку XX стагоддзяў мястэчка здабыла вядомасць цэнтру вытворчасці керамікі (працавала каля 200 майстроў)[7].
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Поразава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства.
У 1939 годзе Поразава ўвайшло ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 года стала цэнтрам раёна. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да 15 ліпеня 1944 года мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
30 красавіка 1958 года Поразаў атрымаў афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу[8]. У 1960 годзе Поразаўскі раён расфарміравалі, Поразава ўвайшло ў склад Свіслацкага раёна.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1830 год — 207 муж., з іх шляхты 3, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 124, мяшчан-хрысціян і сялян 79[9]; 1878 год — 1424 чал. (699 муж. і 755 жан.), у тым ліку 556 яўрэяў[10]; 1897 год — каля 1,5 тыс. чал.[11]
- XX стагоддзе: 1909 год — 1,7 тыс. чал.[12]; 1995 — 1,5 тыс. чал.[11]; 1998 год — 1450 чал.[13]
- XXI стагоддзе: 2006 год — 1,2 тыс. чал.; 2008 год — 1,2 тыс. чал.; 2009 год — 1119[14] чал. (перапіс); 2015 год — 922 чал.; 2016 год — 913 чал.[15]; 2017 год — 900 чал.[3]
Эканоміка
Прадпрыемства вытворчасці лазовай мэблі.
- ААТ «Свіслацкая фабрыка лазовай мэблі»
Інфраструктура
У Поразаве працуюць сярэдняя і музычная школы, спецшкола-інтэрнат, дашкольная ўстанова, бальніца, паліклініка, бібліятэка, дом культуры.
Славутасці
- Могілкі: яўрэйскія; старыя каталіцкія
- Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (1825—1828)
- Сінагога (XIX ст.)
- Сядзібна-паркавы комплекс Бутаўт-Андрэйкавічаў
- Царква Святой Тройцы (1872)
Вядомыя асобы
- Юлія Восіпаўна Бібіла (1897—1974) — беларуская бібліятэкарка, бібліёграф.
- Яўген Уладзіміравіч Паплаўскі (нар. 1959) — беларускі кампазітар.
- Віктар Шалкевіч (нар. 1959) — беларускі бард.
- Нота Казлоўскі — амерыканскі мастак і дызайнер яўрэйскага паходжання.
- Эстэр Рахель Камінская (1870—1925) — тэатральная актрыса, празваная «маці яўрэйскага тэатра»
- Ірына Іванаўна Калачова (нар. 1958) — беларускі гісторык, этнолаг, педагог.
- Давід Іосіфавіч Розенштэйн (1903 —пасля 1960) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, журналіст.
Гл. таксама
Заўвагі
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Поразава // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 461. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Поразава // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- ↑ Порозово // Поразава // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- ↑ Порозово // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Поразаў, Поразаўскага раёна, Гродзенскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 30 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
- ↑ Porozów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 826.
- 1 2 Беларусь, 1995
- ↑ Porozów // Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
- ↑ Поразава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 550.
- ↑ Перепись населения — 2009. Гродненская область (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Поразава // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 461. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Поразава // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 595. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Porozów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 826.
- Porozów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. S. 497.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Поразава
- Геаграфічныя звесткі па тэме Поразава на OpenStreetMap
- г. п. Поразава на Radzima.org
Катэгорыя·Населеныя пункты Іванаўскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Свіслацкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Гродзенскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.