Пугачова (Брэст)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пугачова. Пугачова (трансліт.: Puhačova, руск.: Пугачёво) — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Гершонскага сельсавета. З 1979 года ў Маскоўскім раёне Брэста.
Гісторыя
У 1905 годзе складалася з вёскі, трох маёнткаў, хутара і сядзібы, якія ўваходзілі ў склад Камянец-Жыравецкай воласці Брэсцкага павета. З 1940 года цэнтр Пугачоўскага сельсавета і калгаса імя Н. К. Крупскай, у 1954—1979 гадах у Гершонскім сельсавеце Брэсцкага раёна. У 1979 годзе ўвайшла ў склад Брэста[1].
Забудова
Галоўныя вуліцы Кобрынская, Лазовая, Суворава, Цэнтральная, Чычэрына. У 1970–я гады для забеспячэння прадпрыемстваў лёгкай і харчовай прамысловасці спецыяльным тэхналагічным абсталяваннем былі пабудаваны заводы «Тэкстыльмаш» і «Мясамалмаш», аб’яднанныя ў 1986 годзе. Пазней на іх базе створаны Брэсцкі машынабудаўнічы завод. У 1980-я гады вялося актыўнае будаўніцтва жылых дамоў павышанай паверхавасці па вуліцы Суворава[1].
Насельніцтва
Вядомыя асобы
- Кастусь (Канстанцін Фёдаравіч) Жмінько (нар. 1941) — беларускі паэт, мастак.
- Мікалай Мікалаевіч Пракаповіч (нар. 1948) — беларускі паэт, тэлежурналіст, краязнаўца, грамадска-палітычны дзеяч.
Зноскі
- 1 2 3 Пугачёво // Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.
Літаратура
- Пугачёво // Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Брэста Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брэсцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.