Пугляі
Пугляі — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці, у складзе Барздоўскага сельсавета.
Геаграфія
Размешчана за 9 км на паўднёвы ўсход ад Оршы. Побач вёсцы праходзіць аўтадарога Крычаў — Орша — Лепель (Р15) і чыгунка Крычаў — Орша.
Побач з вёскай знаходзіцца выток ракі Хватаўкі.
Гісторыя
У 1919 годе жыхары вёскі далучыліся да ўзброеннага Гарадзішчанскага паўстання супраць бальшавікоў і супраць мабілізацыі. У вёсцы быў выстаўлены блокпост з кулямётамі, праз які было вырашана не пускаць чырвонаармейцаў[3]. У 1924—1961 гадах цэнтр Пугляйскага сельсавета.
Памятныя мясціны
- Свята-Георгіеўская царква
- Каля царквы знаходзіўся помнік удзельніку паходу супраць Напалеона генерал-маёру Аляксею Пятровічу Мелісіну[ru]. Як сведчыў надпіс, генерал нарадзіўся ў 1766 годзе, а ў 1788-м уступіў у шлюб з дачкой князя Кантакузена. Забіты быў у 1813 годзе падчас бітвы пры Дрэздэне. Яго цела пахавалі ў Цепліцах (тэрыторыя сучаснай Чэхіі), а жонцы, якая спрабавала знайсці яго парэшткі і перавезці ў Расію, перадалі толькі мундзір, у якім быў забіты яе сужэнец. І гэты мундзір быў пахаваны ў Пугляеўскай царкве[4].
Вядомыя асобы
- Дзмітрый Паўлавіч Бяляцкі (1906—1983) — беларускі савецкі гігіеніст і арганізатар аховы здароўя, доктар медыцынскіх навук, Заслужаны ўрач БССР[5]
Зноскі
- ↑ Белтэлекам Архівавана 21 лістапада 2010.
- ↑ Белпошта Архівавана 30 чэрвеня 2010.
- ↑ Стужынская Н. І. Майданы 1919-га: у пачатку мая спаўняецца 95 гадоў Гарадзішчанскаму паўстанню(нявызн.). Наша Ніва (24 мая 2014). Праверана 24 чэрвеня 2021.
- ↑ Царскія архівы дапамаглі настаўніцы з Магілёва знайсці ўнікальную інфармацыю пра дарэвалюцыйныя пахаванні
- ↑ Бяляцкі Дзмітрый Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8. — С. 406.
Катэгорыя·Населеныя пункты Аршанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.