Пуна (Індыя)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пуна.
Пуна маратхі: पुणे) — горад у Індыі, размешчаны за 150 км на паўднёвы ўсход ад Мумбаі. Насельніцтва — каля 3,1 млн чалавек (2011). Пуна — дзявяты па колькасці насельніцтва горад Індыі і другі ў штаце Махараштра. Пуна размешчана на пласкагор’е Дэкан на правым беразе ракі Мутха. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора — 560 м. Пуна — адміністрацыйны цэнтр акругі Пуна.
Першыя дакладныя звесткі пра горад адносяцца да 847 года. Пуна — першая сталіца дзяржавы маратхаў. У XVIII стагоддзі Пуна была палітычным цэнтрам Індыйскага субкантынента, з’яўляючыся месцам знаходжання пешвы — прэм’ер-міністра дзяржавы маратхаў.
Пуна — адзін з культурных цэнтраў штата Махараштра.
Гарады-пабрацімы
- Fairbanks North Star Borough[d], ЗША
- Vacoas-Phoenix[d], Маўрыкій
- Брэмен, Германія (1976)[2][3]
- Кейптаўн, ПАР
- Нагоя, Японія
- Сан-Хасэ, ЗША
- Тромсё, Нарвегія
- Фэрбанкс, ЗША
- прэфектура Акаяма, Японія (19 студзеня 2006)
Зноскі
- ↑ http://www.demographia.com/db-worldua.pdf
- ↑ https://landesportal.bremen.de/bund-europa-international/die-hansestadt-international
- ↑ https://www.rathaus.bremen.de/linkliste_referat_32-6286#Partnerstädte
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.