Тромсё
Тромсё, Трумсё (нарв.: Tromsø, пн.-саамск.: Romsa) — горад і муніцыпалітэт у Нарвегіі, адміністрацыйны цэнтр фюльке Тромс.
Муніцыпалітэт Тромсё займае вялікую тэрыторыю за межамі горада. Тромсё — восьмы па колькасці жыхароў горад Нарвегіі. Цэнтр горада знаходзіцца на невялічкай выспе, амаль на 400 км на Поўнач ад палярнага кола. Тут знаходзяцца самыя паўночныя ў свеце ўніверсітэт (Універсітэт Тромсё), батанічны сад, бровар і планетарый.
Гісторыя
Паселішчы на месцы Тромсё існавалі з часоў эпохі апошняга зледзянення і ў жалезным веку. Першая царква ў Тромсё была пабудавана ў 1252 годзе. Статус горада Тромсё атрымаў ў 1794 годзе. У XIX стагоддзі значэнне горада ўзрастае з установай кафедры біскупа (1834), адкрыццём педагагічнага каледжа (1848) і суднарамонтнай верфі (1872). Падчас Другой сусветнай вайны ў горадзе часова знаходзіўся Урад Нарвегіі. Тромсё не пацярпеў ад вайны, хоць непадалёк ад горада быў затоплены нямецкі лінкор Цірпіц, на якім загінулі амаль 1000 нямецкіх салдат. У 1964 годзе адкрыўся аэрапорт. У 1972 — універсітэт.
Памятныя мясціны
Гарады-пабрацімы
- Анкарыдж, ЗША
- Газа, Дзяржава Палесціна
- Грымсбі, Вялікабрытанія
- Заграб, Харватыя
- Лулеа, Швецыя
- Мурманск, Расія (10 ліпеня 1972)
- Пуна, Індыя
Зноскі
- 1 2 3 (unspecified title) Праверана 2 студзеня 2020.
- ↑ Ordfører — Тромсё.
- ↑ Her tar Gunnar Wilhelmsen over som ordfører // Bladet Tromsø — 2019.
- ↑ Statens kartverk Arealstatistikk for Norge 2020 — Statens kartverk, 2019.
- ↑ Alders- og kjønnsfordeling i kommuner, fylker og hele landets befolkning (K) 1986 - 2022 — Statistics Norway, 2022.
- ↑ https://no.wikipedia.org/wiki/Tromsø
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.