Пуцькі (Чавускі раён)
Пу́цькі[1] (трансліт.: Pućki, руск.: Путьки) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Радамльскага сельсавета. Непадалёку ад вёскі цячэ рака Проня.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Асінаўскага сельсавета[2].
У 0,9 км на поўнач ад в. Пуцькі з 1994 года знаходзіцца аднайменны гідралагічны заказнік мясцовага значэння плошчай 38 га[3].
Гісторыя
Перад вайной у вёсцы жыло 618 чалавек у 139 дварах[4].
За час снежаньскіх баёў 1943 года на ўчастку Скварск—Прылёпаўка—Пуцькі 290-я і 385-я стралковыя дывізіі страцілі да 1500 салдат. Прыкладна столькі ж стратаў было з боку немцаў. У гісторыю Вялікай Айчыннай вайны гэты эпізод увайшоў пад назвай «Прылёпаўскі плацдарм»[5].
У чэрвені 1944 года гітлераўцамі быў спалены 131 двор, забіты 3 чалавекі[4].
У Пуцькаўскай школе-садзе знаходзіцца Музей баявой славы.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20.11.2013 N 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 13 ліпеня 2015.
- ↑ Путьки(недаступная спасылка) (руск.)
- 1 2 Путьки (руск.)
- ↑ Прони кровавые берега Архівавана 25 жніўня 2011. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пуцькі (Чавускі раён)
- Рака Проня ля в. Пуцькі Архівавана 4 сакавіка 2016.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Чавускага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.