Пушкас
Пу́шкас[1] (літ.: Pūškos) — вёска ў Ігналінскім раёне Уцянскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Рымшэўскай сянюніі. Размешчана за 10 км на паўднёвы ўсход ад Рымшэ і за 3 км на паўночны ўсход ад Мейкштая, на граніцы з Беларуссю. Насельніцтва 9 чал. (2001). На паўночны ўсход ад вёскі знаходзіцца Прутас, усход – Гілутас. У вёсцы касцёл Дзевы Марыі Маці Касцёла (пабудаваны ў 1845 г.). Захавалася гарадзішча[lt].
Гісторыя
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе Браслаўскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.
Насельніцтва
| Дынаміка насельніцтва з 1902 па 2011 | ||||||||
| 1902 | 1921 | 1931[2] | 1959пер. | 1970пер. | 1979пер. | 1989пер. | 2001пер. | 2011пер. |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 21 | 39 | 22 | 41 | 52 | 25 | 16 | 9 | 3 |
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, t. 1, Warszawa 1938, s. 12.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пушкас
Катэгорыя·Населеныя пункты Ігналінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.
