Рагозна (Брэсцкі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рагозна.
Раго́зна[1] (трансліт.: Rahozna, руск.: Рогозно) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Знаменскага сельсавета. Размешчана за 25 км на поўдзень ад Брэста, 12 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца, на р. Спанаўка (прыток р. Заходні Буг), на поўначы меліярацыйныя каналы, на ўсходзе — г. Крушына, вакол лес. 10 км на ўсход ад мяжы з Польшчай, 18 км да поўначы ад мяжы з Украінай. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, затым аўтадарозе Брадзяцін—Знаменка.
У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Птушкафабрыка Медна» (цэнтр — в. Медна).
Гісторыя
У 18 стагоддзі вёска вядома пад назвай Рагознечка ў Берасцейскім павеце і ваяводстве. Уладанне паноў Бельскіх, з 1823 года — Галіцкіх і Ясінскіх. У 1868 годзе вёска ў складзе маёнтка Медна ў Мяднянскай воласці. У 1873 годзе ўладальнікам маёнтка быў князь Баратынскі. У студзені 1873 года брэсцкі павятовы спраўнік паведамляў гродзенскаму губернатару, што сяляне в. Рагозна аказалі яму супраціўленне, таму ў вёску была пастаўлена «ваенная экзекуцыя ў размеры адной роты». У 1890 годзе сяляне Рагазнянскага сельскагаспадарчага таварыства мелі 349 дзес. зямлі. Працавала школа граматы.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Мяднянскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія акупанты спалілі 124 двары, загубілі 147 жыхароў.
Насельніцтва
- 158 мужчын, 198 жанчын (1868)
- 129 двароў, 801 жыхар (1876)
- 95 двароў, 637 жыхароў (1897)
- 718 жыхароў (1905)
- 61 двор, 342 жыхары (30.9.1921)
- 150 двароў, 600 жыхароў (1941)
- 462 жыхара (1959)
- 638 жыхароў (1970)
- 156 гаспадарак, 347 жыхароў (1997)
- 144 гаспадаркі, 299 жыхароў (2005)
Інфраструктура
- Фельчарска-акушэрскі пункт
- Сельская бібліятэка
Славутасці
- Брацкая магіла (1944) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000108шыфр 113Д000108
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Джэймс Аляксандр Шохат, амерыканскі матэматык
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брэсцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.