Радашковіцкі раён
Радашко́віцкі раё́н – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940 — 1960 гадах. Са студзеня 1940 года ў Вілейскай вобласці, з верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці.
Гісторыя
Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — г.п. Радашковічы. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 16 сельсаветаў: Бароцкі, Белеўскі, Валодзькаўскі, Выганіцкі, Гарадоцкі, Гіравіцкі, Граніцкі, Дубраўскі, Есьманавецкі, Залескі, Пранчэйкаўскі, Пятроўшчынскі, Сычавіцкі, Уланаўшчынскі, Ушаўскі, Яршэвіцкі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бароцкі, Белеўскі, Граніцкі, Есьманавецкі, Залескі, Пранчэйкаўскі сельсаветы, Выганіцкі сельсавет перайменаваны ў Ракаўскі, Уланаўшчынскі сельсавет — у Красненскі, гарадскія пасёлкі Ракаў і Краснае ліквідаваны.
20 студзеня 1960 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Радашковічы, Валодзькаўскі, Гарадоцкі, Дубраўскі, Красненскі, Сычавіцкі, Ушаўскі сельсаветы перададзены Маладзечанскаму раёну, Гіравіцкі, Пятроўшчынскі, Яршэвіцкі сельсаветы — Валожынскаму раёну.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
- Радашковіцкі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 51. — ISBN 985-11-0214-8.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Радашковіцкага раёна Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.