Радашковіцкі сельсавет
Радашко́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Радашковічы (не ўваходзіць у склад).
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Валодзькаўскі сельсавет у складзе Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Валодзькі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. 11 кастрычніка 1972 года вёска Гурнавічы перайменавана ў Вязынку[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Валодзькаўскага сельсавета 17 населеных пунктаў[2]. 31 сакавіка 1976 года цэнтр перанесены ў гарадскі пасёлак Радашковічы, сельсавет перайменаваны ў Радашковіцкі[3]. У 2004 годзе ў межы гарадскога пасёлка Радашковічы ўключана вёска Сярэбранка. 29 снежня 2009 года ў склад сельсавета са скасаванага Радашковіцкага пассавета перададзена вёска Удранка[4]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Граніцкага сельсавета (15 населеных пунктаў: аграгарадок Гранічы, вёскі Вялікі Бор, Вялікія Бакшты, Гарнякі, Дубкі, Загорцы, Камарнікі, Кліманты, Кодзеўцы, Максімаўка, Малы Бор, Малыя Бакшты, Новая, Радзеўцы, Сычавічы)[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 1183 чалавекі[6], з іх 89,3 % — беларусы, 7,0 % — рускія, 1,3 % — палякі[7].
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 11 кастрычніка 1972 г. Аб перайменаванні вёскі Гурнавічы Валодзькаўскага сельсавета Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 29 (1367).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 152. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1976 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 декабря 2009 г. № 246 Об изменении административно-территориального устройства Минской области(недаступная спасылка)
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Радашковіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Маладзечанскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.