wd wp Пошук:

Радзюкоўскі сельсавет

Радзюко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Радзюкі.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Дулінаўскі сельсавет у складзе Шаркаўшчынскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Слабадскога і Юзафоўскага сельсаветаў[1]. Цэнтр — вёска Дуліна. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Мёрскага раёна. 12 лютага 1965 года сельсавет у складзе 19 населеных пунктаў (Беляі, Букі, Васюкі, Востраў, Граўжы, Дуліна, Жоўніца, Казякі, Казярыха, Качаны, Кісялёўка, Лабуці, Ліпнягі, Мішуты, Рабяртова, Радзюкі, Ружампаль, Скураты і Чуйкі) перададзены ў Глыбоцкага раёна, 10 населеных пунктаў сельсавета (Брыцікі, Варанчукі, Каралінова, Лугі, Ляднікі, Малонка Казлоўская, Малонка Мосарская, Палялейкі, Шоўдрыкі і Ясёва) перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Шаркаўшчынскага пассавета Мёрскага раёна[2]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Шаркаўшчынскага раёна. 7 жніўня 1979 года ў склад Станіславоўскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (вёскі Васюкі, Лабуці, Мішуты, Чуйкі, хутары Александрова, Востраў, Лапушына, Мар’янова, Мачулішча, Погар-Луцк і Юзіха)[3]. 31 студзеня 1983 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Шаркаўшчынскага пассавета перададзены 11 населеных пунктаў (вёскі Ляднікі, Маркі, Палялейкі, Ульянава, хутары Брыцікі, Варанчукі, Каралінова, Малонка Казлоўская, Малонка Мосарская, Хвастова і Шоўдрыкі)[4]. 9 снежня 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шкунціцкага сельсавета (16 населеных пунктаў: вёскі Александрова, Балбекі, Баўтрамеі, Бондары Старыя, Бондары Тулаўскія, Боўкалы, Заазерцы, Іванскія, Пашкі, Савіцкія, Шкунцікі, хутары Балаеўшчына, Бахіры, Казлоўшчына, Клёны і Тулава), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Радзюкі, сельсавет перайменаваны ў Радзюкоўскі[5]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Валожынскага сельсавета (вёскі Загорнае і Юзафова)[6]. 26 студзеня 2022 года скасаваны хутар Кісялёўка[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (32 населеныя пункты) — 1623 чалавекі[8], з іх 86,5 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 2,1 % — палякі[9].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лютага 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 31 студзеня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 6 (1740).
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 снежня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 11 мая 2021.
  7. Решение Шарковщинского районного Совета депутатов от 26 января 2022 г. № 223 Об упразднении сельских населенных пунктов Шарковщинского района Архівавана 15 лютага 2022.
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Шаркаўшчынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Глыбоцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мёрскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Шаркаўшчынскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be