Валожынскі сельсавет (Шаркаўшчынскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Валожынскі сельсавет.
Вало́жынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Валожынкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Навасёлкаўскі сельсавет у складзе Шаркаўшчынскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Навасёлкі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Буйкі, сельсавет перайменаваны ў Буйкаўскі сельсавет[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Мёрскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Шаркаўшчынскага раёна. У 1968 годзе ў склад сельсавета з Пяліцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Амбросенкі, Валожынкі, Крапіўнікі, Лазоўка і Паяначы)[2]. 16 кастрычніка 1989 года ў склад сельсавета з Станіславоўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Альхоўцы, Галава, Дубавое, Лонск, Пялікі і Пятровічы), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Валожынкі, сельсавета перайменаваны ў Валожынскі[3]. 10 кастрычніка 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ёдскага (14 населеных пунктаў: вёскі Амбросенкі, Астраўляне, Бабоўе, Буйкі, Бяседнае, Валожынкі, Глісценкі, Касцюкі, Лазоўка, Паяначы, Сасноўцы, Шурпакі і хутары Кулагі, Курычанкі), Станіславоўскага (6 населеных пунктаў: аграгарадок Пялікі, вёскі Альхоўцы, Галава, Дубавое, Лонск, Пятровічы), Більдзюгскага (5 населеных пунктаў: аграгарадок Наваселле, вёскі Галінова, Зарэчча, Казакі і хутар Непрынікі) і Радзюкоўскага (2 населеныя пункты: вёскі Загорнае і Юзафова) сельсаветаў[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1564 чалавекі[5], з іх 91,2 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 1,2 % — палякі[6].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 27 населеных пунктаў.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 25 красавіка, 7 чэрвеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 11 мая 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мёрскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Шаркаўшчынскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.