wd wp Пошук:

Радзівонішкі

Радзіво́нішкі[1] (трансліт.: Radzivoniški, руск.: Радивонишки) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Мажэйкаўскага сельсавета.

Гісторыя

Верагодна, першай згадкай пра Радзівонішкі, быў межавы акт паміж маёмасцю Гераніма Хадкевіча і маёнткам Радзівонішкі Яна Камаеўскага, падпісаны ў Лебядзе ў 1554 годзе. У 1690 г. Радзівонішкамі (60 дымоў) валодала Барбара Халхоўская. Царква Св. Ганны была пабудавана з дрэва ў 1696 годзе. У XVIII ст. царква дзейнічала як уніяцкая. Тут у крыпце быў пахаваны ў 1807 годзе святар і навуковец Казімір Нарбут.

У першай палове XIX ст. уладальнікі розных фальваркаў Радзівонішкі хутка змяняліся. Але маёнтак Радзівонішкі з вёскамі Манькаўцы і Цвербуты (1 200 дзесяцін, 178 душ) Касцялкоўскіх у 1839 г. перайшоў да Нарцыза Жураўскага(wd) бел., сына Пятра Жураўскага і Ружы з Янкоўскіх, жанатага з Саламеяй з Кельчэўскіх. У 1844 г. Нарцыз Жураўскі меў ужо толькі 89 прыгонных сялян. Жонка Дамініка — Ружа Нарбут валодала тады 20 прыгоннымі, а яе ўнук Мікалай, сын Юзафа — 16 прыгоннымі. У Мікалая Нарбута ў 1862 г. нарадзіўся сын Казімір — апошні з гэтай галіны Нарбутаў — уладальнікаў Радзівонішак[2].

У 1869 г., недалёка ад былой грэка-каталіцкай царквы Св. Ганны, з бутавага каменю была пабудавана новая, праваслаўная Свята-Успенская царква.

У 1940—1978 гадах цэнтр Радзівонішкаўскага сельсавета[3].

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Лаўрэш Леанід. Прыход у Радзівонішках // Лідскі летапісец. 2019. №2(86). C. 41-53.
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 27 сакавіка 1978 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Лідскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be