Рацніча
Рацніча[1] (літ.: Ratnyčia, традыцыйная беларуская назва — Ротніца) — вёска ў Друскінінкайскім самакіраванні Алітускага павета Літвы. Уваходзіць у склад горада Друскінінкая. Размешчана пры ўтоку ракі Рацніча (Ратнічанкі) у Нямунас, ва ўсходняй частцы горада.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Ротніца ўпамінаецца ў XVII стагоддзі. У гэты час яна ўваходзіла ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.
У 1762 годзе з фундацыі Лявона Сапегі ў Ротніцы быў пабудаваны касцёл.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Ротніца апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.
На 1866 год у Ротніцы было 44 будынкі.
Найноўшы час
У 1920 годзе Ротніца апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
Пасля заняцця тэрыторыі ў выніку паходу ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 года ўлады СССР перадалі мястэчка Літве. У чэрвені 1941—1944 гадах Ротніца знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.
- Мястэчка на малюнках Напалеона Орды
- Рака Ратнічанка, 1868 г.
- Рака Ратнічанка
- Магіла Яна Чачота
- Магіла Яна Чачота
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1866 год — 217 чал., з 46 каталікоў і 171 іўдзей[2]
- XX стагоддзе: 1970 год — 560 чал.
Славутасці
- Касцёл Святога Барталамея Апостала (1910)
- Магіла Яна Чачота (1847)
- Могілкі іўдзейскія
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Krzywicki J. Rotnica // Słownik geograficzny… T. IX. — Warszawa, 1888. S. 812.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Ротніца на сайце Radzima.org
Катэгорыя·Населеныя пункты Друскінінкайскага самакіравання Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.