wd wp Пошук:

Рачкі (Падляскае ваяводства)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рачкі. Рачкі[1] (польск.: Raczki) — вёска ў Польшчы, за 15 км на паўднёвы захад ад Сувалкаў і за 100 км на поўнач да Беластока, на рацэ Распудзе. Уваходзіць у склад Сувальскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Рачкі. Насельніцтва 2322 чалавекі (2008).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Ваколіцы Рачкоў, 1655 год

Гісторыя Рачкоў пачалася ў XVI стагоддзі, калі тут была заснавана вёска Даўспуда. Гэтая мясцовасць была ў валоданні братоў Рачковічаў і ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. У 1541 годзе згадваецца царква Яна Хрысціцеля, заснаваная тут Валовічамі[2]. У дакуменце 1558 года Даўспуда Рачковіцкая згадваецца як мястэчка.

У 1682 годзе кароль і вялікі князь Ян Сабескі надаў Рачкам прывілей на штотыднёвыя таргі і 2 кірмашы на год. У 1748 годзе мястэчка перайшло да Пацаў.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Рачкі апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні.

На 1830 год у Рачках было 204 будынкі, на 1850 год — 140. У 1903 годзе ў вёсцы была пабудавана царква-мураўёўка з фундацыі расійскага ўладальніка маёнтка Карцава.

Найноўшы час

З 1915 года да 1918 года вёска акупіравана германскімі войскамі. Пасля польска-савецкай вайны, згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года, Рачкі апынуліся ў складзе Польскай Рэспублікі, у Беластоцкім ваяводстве. У міжваенны час у вёсцы была разабрана царква-мураўёўка.

У Другую сусветную вайну з верасня 1939 года да верасня 1944 года Рачкі знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. У 1975—1998 гадах вёска ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводства.

  • Мястэчка на старых здымках
  • Рака Распуда (Даўспуда), 1915 г.Рака Распуда (Даўспуда), 1915 г.
  • Вуліца, 1915—18 гг.Вуліца, 1915—18 гг.
  • Царква-мураўёўка, 1915—18 гг.Царква-мураўёўка, 1915—18 гг.
  • Царква-мураўёўка, 1915—18 гг.Царква-мураўёўка, 1915—18 гг.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1830 год — 2500 чал.; 1850 год — 2079 чал.[3]
  • XXI стагоддзе: 2008 год — 2322 чал.

Славутасці

Касцёл
  • Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1767—1811)
  • Каталіцкія могілкі

Страчаная спадчына

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
  2. Вашкевіч А. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай: Гісторыя праваслаўных прыходаў Сапоцкінскага края. — Мн., 2014. С. 70.
  3. Chlebowski B. Sztabin // Słownik geograficzny… T. IX. — Warszawa, 1888. S. 370.

Літаратура

  • Вашкевіч А. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай: Гісторыя праваслаўных прыходаў Сапоцкінскага края. — Мн.: ЮрСаПрынт, 2014. — 90 с.: іл. ISBN 978-985-99335-чатырох9.
  • Вашкевіч А., Нарэль Д. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай: Гісторыя каталіцкіх парафій у паўднёва-ўсходняй частцы Аўгустоўскай пушчы. — Мн.: Зміцер Колас, 2006. — 128 с.: іл. ISBN 985-6783-18-6.
  • Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Падляскага ваяводства Катэгорыя·Населеныя пункты Сувальскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be