wd wp Пошук:

Рачэнь

Рачэ́нь[1] (трансліт.: Račeń, руск.: Речень) — аграгарадок у Любанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Рачэнскага сельсавета. Цэнтр Рачэнскага сельсавета.

Геаграфія

За 15 км да паўднёвага захаду ад Любані, за 40 (30[2]) км ад чыгуначнай станцыі Урэчча на лініі Асіповічы—Баранавічы, за 167 км ад Мінска, на аўтадарозе Любань—Старобін[3].

Гісторыя

Вядома з 1566 года як сяло ў Слуцкім княстве Алелькавічаў у маёнтку Ярэмічы, 46 валок зямлі. З 1589 года ўласнасць купцоў Тышэвічаў, з 1621 — Радзівілаў[3].

З 1795 года вёска Рэчын у Забалоцкай воласці Бабруйскага павета, карчма. У 1834 годзе вёска ў маёнтку Засмужжа, уласнасць князя Л. П. Вітгенштэйна. У 1846 годзе 213 моргаў зямлі. У сярэдзіне ХІХ ст. дзяржаўная ўласнасць. У 1883 годзе 52 двары. Паводле перапісу 1897 года, 114 двароў, хлебазапасны магазін, піцейны дом, школа (станам на 1890 год навучалася 8 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі). У 1908 годзе 176 двароў, земскае народнае вучылішча (з 1911)[3].

З 20.08.1924 года цэнтр сельсавета Любанскага раёна Слуцкай акругі, школа (2 арэндныя будынкі, 2 настаўнікі, 116 вучняў)[3].

У 1931 годзе мелася тэлефонная сувязь, дзейнічалі хата-чытальня, гурток ваенных ведаў. У 1932 г. створаны калгас «Пралетарый», які ў 1935 годзе меў паравы млын, ваўначоску, кузню[3].

У Вялікую Айчынную вайну з 28.06.1941 г. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З лістапада 1941 года ўваходзіла ў Акцябрска-Любанскую партызанскую зону, працаваў сельсавет. Вызвалена 30.06.1944 г.[3]

У 1960 годзе вёска, цэнтр калгаса Суворава. У 1980-я гады калгас меў 3959 га сельгасугоддзяў, 43 трактары, 25 аўтамашын, 14 камбайнаў. Працавалі сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, бальніца, ветучастак, аптэка, комплексны прыёмны пункт, сталовая, 2 магазіны, аддзяленне сувязі[3].

З 2008 года аграгарадок[3].

У 2009 года цэнтр СВК «Рачэнь». Працуюць агульнаадукацыйная сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддзяленне сувязі і «Беларусбанка», сталовая, 4 магазіны. Помнік воінам і партызанам, загінулым у Вялікай Айчыннай вайне[3].

У складзе сельсавета 9 вёсак, 23 пасёлкі і 1 хутар.[3]

Насельніцтва

  • 1566 год — 46 валок[3]
  • 1795 год — 192 чалавекі[3]
  • 1816 год — 96 душ[3]
  • 1834 год — 49 рэвізскіх душ[3]
  • 1844 год — 180 рэвізскіх душ[3]
  • 1846 год — 44 двары, 123 чалавекі[3]
  • 1870 год — 52 двары[3]
  • 1897 год — 114 двароў, 889 чалавек[3]
  • 1908 год — 176 двароў, 1141 чалавек[3]
  • 1924 год — 213 двароў, 1145 чалавек[3]
  • 1960 год — 789 чалавек[3]
  • 1997 год — 300 гаспадарак, 861 чалавек[3]
  • 2001 год — 780 жыхароў, 289 двароў[2].
  • 2009 год — 276 гаспадарак, 738 чалавек[3]

Вядомыя асобы

Помнікі гісторыі і культуры

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. 1 2 БелЭн, 2001
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн.3 / рэд-кал.: Т. У. Бялова (дырэктар) [і інш.] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ; Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ; Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». — Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — 624 с. : іл. — ISBN 978-985-11-0636-9.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Любанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be