wd wp Пошук:

Руба

Ру́ба[2] — былы гарадскі пасёлак у Віцебскай вобласці Беларусі, зараз у гарадскіх межах Віцебска. Знаходзіўся ў юрысдыкцыі Віцебскага гарсавета (Чыгуначны раён). На рацэ Заходняй Дзвіне, за 15 км ад Віцебска, аўтамабільнымі дарогамі Руба злучаная з Віцебскам, Гарадком, Суражам. Насельніцтва 7 662 чал. (2017)[1].

Гісторыя

Руба вядомая з пачатку XIX стагоддзя як цэнтр фальварка, куды ў 1834 годзе ўваходзіла 4 вёскі Вярхоўскай воласці Віцебскага павета, паблізу найбуйнейшых на Заходняй Дзвіне парогаў, небяспечных для суднаў і плытоў. У 1909 годзе вёска і фальварак ва ўласнасці Піскунова.

З 20 жніўня 1924 года вёска ў Бабінавіцкім сельсавеце Віцебскага раёна. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 да чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 13 чэрвеня 1942 года карны атрад расстраляў у былым пасёлку Вярхоўе і яго акрузе 75 жыхароў.

З 31 ліпеня 1970 года — гарадскі пасёлак у падпарадкаванні Чыгуначнага райсавета горада Віцебска[3]. 7 ліпеня 1972 года ў склад Рубы ўвайшла вёска Вярхоўе[4]. У 2017 годзе Руба была ўключаная ў гарадскія межы Віцебска.

Насельніцтва

Эканоміка

Каля Рубы, уздоўж ракі і па яе рэчышчы, на паверхню выходзяць старажытныя пласты даламітаў — найбуйнейшае ў Беларусі радовішча высакаякасных вапнякоў. У 1931 годзе каля Рубы заснаваны вапнавы завод, вакол якога вырас завадскі пасёлак. Была пабудавана чыгуначная ветка даўжынёй 22 км.

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў і харчовай прамысловасці. Гарналыжны цэнтр «Руба». Побач з Рубай аздараўленчы цэнтр «Жалезнякі».

Славутасці

  • Помнік на магіле ахвяр фашызму
  • Помнік на магіле Невядомага салдата
  • Помнік у гонар 1-й Віцебскай імя УЛКСМ партызанскай брыгады
  • Царква ў гонар велікамучаніка Панцеляймона
  • Дэндрапарк

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб пераўтварэнні вёскі Руба Віцебскага раёна ў гарадскі пасёлак і перадачы яго ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 22 (1288).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 ліпеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 23 (1361).
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн., 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 4. Накцюрн — Скальскі / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. — 742 с. — 9 500 экз.
  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 317. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Аршанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ахтырскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Бахмацкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Варвінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Васылькіўскага раёна (Днепрапятроўская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Казятынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Корапскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Краснагорскага раёна (Бранская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Малынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Нэдрыгайліўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Нэмірыўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Полацкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Талалаіўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ушацкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Шаркаўшчынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Віцебска Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Віцебскага раёна Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Рагачоўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be